Дахавае крыццё з Андулін

Дахавае крыццё — адзін з асноўных элементаў любога будынка. Часам мы не задумваемся пра яго, прымаючы як належнае. Дахавае крыццё нясе ў сабе штодзённыя функцыі, але пры гэтым засцерагае наш дом ад дажджу і сонца, снегу і марозу… І калі правесці параўнанне з галаўным уборам, які засцерагае чалавека ад непагадзі і сонца, дык станецца відавочна і зразумела — гэта не толькі ахова… Гэта элемент іміджу і стылю яе ўладальніка.

Андулін — вельмі трывалы, стыльны і лёгкі хвалепадобны ліст для Вашага даху, выраблены з арганічных валокнаў, насычаных бітумам пад уздзеяннем высокай тэмпературы і высокага ціску. Аднак андулін можна выкарыстоўваць не толькі на даху — тэхналогія дазваляе ўжываць яго і для вертыкальнага аздаблення сцен, стварэння ахоўных экранаў і шмат чаго цікавага.

Гарантыя на воданепранікальнасць лістоў андуліну складае як мінімум 15 год. Ліст гнуткі, эканамічны, і яго амаль немагчыма разламаць. Для яго мантажу Вам спатрэбіцца толькі малаток, цвікі і добры настрой. Ліст забяспечвае высокую ступень засцярогі ад неспрыяльных умоў надвор’я і выдатную тэрмаізаляцыю нават пры самых экстрэмальных знадворных умовах. Андулін — праверана часам.

Упершыню распрацаваны ў Францыі больш як 60 год таму, сёння андулін шырока выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы, лёгкай прамысловасці і прыватных праектах у больш як ста краінах — ад трапічных краёў да палярнага круга. Будучы прадстаўлены ў розных колерах, якія добра спалучаюцца з навакольным асяроддзем, андулін мае шэраг пераваг у параўнанні з іншымі матэрыяламі для дахавых работ і абшыўкі сцен.

Андулін амаль не патрабуе пастаяннага догляду. Ён мае высокую ступень гукаізаляцыі, не ржавее і не робіцца крохкім з цягам часу, устойлівы да гніення і грыбкоў, не разбураецца і не губляе сваіх характарыстык ад уздзеяння хімікатаў ці карозіі.

Вось чаму андулін — бадай што самы гнуткі, шматфункцыянальны і эканамічны дахавы матэрыял у свеце.

Андулін аблягчае працу дызайнера і архітэктара, бо прапануе толькі адзін зручны стандартны памер. Яшчэ больш спрашчае работу тая акалічнасць, што ліст лёгка рэжацца і майструецца. Яго можна рэзаць пры дапамозе звычайнай ручной ці механічнай пілы. Мацаванне ліста ажыццяўляеца пры дапамозе антыкаразійных цвікоў, якія таксама выпускаюцца на заводах кампаніі “Onduline”. Дзякуючы таму што ліст андуліну вельмі гнуткі, яго можна лёгка выгнуць (радыус 5—9 м). Гэта да таго ж дазваляе істотна зашчадзіць час і грошы.

Больш як у ста краінах усяго свету прывабны выгляд, лёгкасць у выкарыстанні, лёгкая вага і доўгі тэрмін службы дахавага крыцця “Андулін” забяспечылі яму славу дахавага матэрыялу № 1 як для дробных пабудоў, так і для будынкаў найвышэйшага класа.

Лісты андуліну не паддаюцца ані арктычным маразам, ані высокай вільготнасці экватарыяльнай Афрыкі і Далёкага Усходу. Лёгкасць і хуткасць майстравання, а таксама вялікая эканамічнасць матэрыялу ўражваюць у роўнай меры. Не дзіва, што выкарыстанне лістоў “Андулін” у розных кутках свету расце сёння шпаркімі тэмпамі.

Поспех андуліну спарадзіў мноства пераймальнікаў, але ніводзін матэрыял не дасягнуў таго стандарту якасці, які гарантаваны арыгінальным лістом “Андулін”. Бо копія ніколі не будзе такой дакладнай і яскравай, як арыгінал. Гэты пастулат правераны часам!

Ліст андуліну маналітны, бо ўяўляе сабой ліст-аснову, на якой забяспечваецца раўнамернае пранікненне бітуму. Гэта дапамагае лісту пазбегнуць расслойвання.

Стабільнасць колеру забяспечваецца ўнікальным працэсам пігментацыі, які дазваляе лісту “насыціцца” колерам. Параўнайце з халодным афарбоўваннем прадукцыі ніжэйшай якасці, якой пагражае небяспека выцвітання і адслойвання фарбы.

ВЫКАРЫСТАННЕ Ў БУДАЎНІЦТВЕ ПРЫВАТНЫХ ДАМОЎ

Ва ўсіх краінах андулін выкарыстоўваецца на дахах прыватных дамоў. Тэрма- і гукаізаляцыйныя якасці ў сукупнасці з экалагічнасцю, эканамічнасцю і прастатой майстравання зрабілі яго вельмі папулярным. Паглядзіце, як прыгожа выглядаюць дамы з Андулінам, а таксама з Андувілай, і новым матэрыялам, так званай Андулін Чарапіцай

ВЫКАРЫСТАННЕ Ў ПРАМЫСЛОВЫМ БУДАЎНІЦТВЕ

Ужыванне андуліну ў прамысловасці носіць такі разнастайны характар, што дэталёва апісаць яго немагчыма. Схільныя дахі з вуглом нахілу 5º, выгнутыя дахі і знадворныя сцены можна хутка і лёгка ўкрыць лістамі “Андулін”. Будынкі могуць быць самыя розныя — ад маленькіх паасобных пабудоў да велізарных прамысловых і камерцыйных складоў і фабрык. Андулін дае свабоду планавання і дызайну, такую неабходную часам для таго, каб узвесці на будаўнічай пляцоўцы незвычайны будынак. Малая маса ліста дазваляе ствараць лягчэйшыя, а таму і менш дарагія пабудовы, што поруч з тым фактам, што андулін не баіцца ўздзеяння дыму, карозіі, непагадзі і ветру, робіць яго вельмі прывабным матэрыялам. Яго доўгі тэрмін службы, непатрабавальнасць ва ўтрыманні — яшчэ адна важная перавага ў сусветнай прамысловасці, дзе суадносіны “цана-якасць” маюць вельмі вялікае значэнне.

ВЫКАРЫСТАННЕ Ў СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРЦЫ

Пры будаўніцтве свірнаў, абор, гаспадарчых пабудоў, свінарнікаў, птушнікаў, стайняў, мехдвароў, складоў рыштунку і жылых дамоў на фермах шырока выкарыстоўваюцца лісты дахавага крыцця “Андулін”. З імі лёгка ўпорацца непрафесіяналу, а шырокі выбар колераў пасуе навакольнаму асяроддзю. Аднойчы ўсталяваны, андулін будзе служыць Вам заўсёды — яго ўстойлівасць да гніення, іржавіны, вятроў і дрэннага надвор’я адзначаецца фермерамі на працягу вось ужо больш як 50 год.
Андулін асабліва дарэчны ў тых месцах, дзе назіраецца павышаная і нават кіслотная кандэнсацыя — напрыклад, там, дзе зберагаюць ўгнаенні ці сілас або ўтрымліваюць свойскую жывёлу.

АЗДАБЛЕННЕ СЦЕН

Пад аздабленнем мы разумеем накладанне абсалютна новага пакрыцця на знадворныя сцены будынка. Яно можа ўключаць у сябе звычайную дадатковую тэрмаізаляцыю, але першапачатковая задача — засцерагчы наяўны матэрыял ад неспрыяльных умоў надвор’я на працяглы час.
Лісты андуліну ўжываюць як у звычайных простых сітуацыях, калі яны ідуць на будаўніцтва сцен фермаў ці складоў, так і ў якасці дадатковага слою на ўжо існуючай сцяне — скажам, на шматпавярховых будынках.
Напрыклад, лісты лёгка мацуюцца на бетоннай або цаглянай сцяне, сталі ці драўніне і служаць надзейным атмаізаляцыйным матэрыялам замест больш дарагога метаду аздаблення.
Пытанне тэрмаізаляцыі можа быць таксама лёгка вырашана пры дапамозе прадукцыі “Андулін”. Сакрэт у тым, што пры аздабленні сцен куды эфектыўней класці ізаляцыйны матэрыял звонку, г. зн. яго можна пакласці паміж сцяной і лістамі андуліну для лепшага зберагання цяпла, а выдатная ўласцівасць андуліну паглынаць шум можа быць выкарыстана для майстравання шумавога бар’еру і гукаізаляцыі.
Шырокі выбар колераў і прастата мантажу робяць матэрыял зручным для любога тыпу будынка. Ён распрацаваны для таго, каб забяспечыць ідэальны баланс цыркуляцыі паветра, вільготнасці і тэмпературы, што ўсё разам дазваляе прадказаць рэакцыю будынка на ўмовы навакольнага асяроддзя. Гэта забяспечвае адзінства пабудовы і навакольнай прыроды.
Выдатная атматрываласць прадукцыі “Андулін” робіць яе выдатным матэрыялам для вертыкальнага аздаблення сцен, калі лісты фіксуюцца на сталёвай ці драўлянай паверхні
Няможна мацаваць лісты так, каб яны даходзілі да самай зямлі; яны павінны знаходзіцца на вышыні як мінімум 100 мм ад яе і мусяць фіксавацца на латах крокам 10 мм паводле схемы, аналагічнай мацаванню на даху.
 

ТАКСАМА ЦІКАВА

Андулін і яго прадукты годныя для выкарыстання ў рэканструкцыі гістарычных будынкаў і вынаходжанне нестандартных, крэатыўных ідэй дызайнераў і архітэктараў. А яшчэ лепш, паглдязіце, як выглядаюць гістарычныя будынкі з Андувілла на YouTube ці на відэа ніжэй: