Хто мы?

На працягу больш за 70 гадоў кампанія Андулін (Onduline) распрацоўвае інавацыйныя сістэмы для даху і фасада, гідраізаляцыі і агульнабудаўнічых работ.

Наша першачарговая задача — гэта стварэнне лёгкіх і эстэтычных рашэнняў, якія адказваюць Вашым патрэбам. Даўгавечныя вырабы, прыдатныя для ўсіх тыпаў будынкаў: дома, курорта, цяпліцы, сельскагаспадарчага або прамысловага будаўніцтва

Наша гісторыя

Французская кампанія “Onduline” — адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў дахавых і водаўстойлівых матэрыялаў, — якая выпускае прадукцыю пад сусветна вядомай гандлёвай маркай “Onduline”, заснавана ў 1944 годзе дваццацісямігадовым Гастонам Грам’е.
У 1950 годзе непадалёк ад Парыжа была адкрыта першая майстэрня па вытворчасці хвалістых дахавых лістоў і адбыўся запуск лістоў “Андулін” на французскі рынак будаўнічых матэрыялаў. З гэтага часу і да сярэдзіны 1960-х гадоў фірма вырабляла толькі адзін прадукт — хвалістыя дахавыя лісты з цэлюлозы і бітуму “Андулін”, прызначаныя для крыцця дахаў будынкаў рознай канструкцыі.
У 1964 годзе офіс “Onduline” распачынае прасоўванне на еўрапейскі рынак, заснаваўшы гандлёвыя філіялы ў Італіі і Германіі, а таксама павялічвае асартымент сваёй прадукцыі.
У 1970-х гадах фірма ўмацоўвае свае пазіцыі ў Еўропе, адкрыўшы гандлёвыя прадстаўніцтвы ў Вялікабрытаніі і два новыя заводы — у Італіі і Бельгіі. У 1975 годзе фірма набывае структуру групы і, пашырыўшы вытворчасць, выходзіць на міжнародны рынак.
У 1980 годзе фірма стварае гандлёвыя прадстаўніцтвы ў Іспаніі і Партугаліі. У 1980—1990-х гадах офіс “Onduline” пашырае гандлёвую сетку ва Усходняй Еўропе, адкрыўшы філіялы ў Польшчы, Венгрыі, Чэхіі, Славакіі, Балгарыі і Румыніі.
У 1992 годзе офіс “Onduline” рэструктурызуецца. Ствараецца новае падраздзяленне — “Onduline Group”. Да фірмы далучаецца вытворчасць пластыкаў “Onduclair”. Адначасова фірма ўзбуйняе ўласную вытворчасць: рэканструююецца завод у Нармандыі, адкрываюцца новыя заводы ў Малайзіі і Турцыі, пачынаецца выпуск прадукцыі на ліцэнзаваным прадпрыемстве ў ЗША.
У 1990-х гадах адкрываюцца філіялы ў Расіі, Украіне, Бразіліі, ПАР. У 2000 годзе ўваходзяць у строй два новыя сучасныя заводы ў Іспаніі і Польшчы. У 2000-х гадах фірма працягвае ўмацоўваць свае пазіцыі ва ўсім свеце, ствараючы філіялы ў самых разнастайных пунктах зямнога шара — у Кітаі, Індыі, Мексіцы, Інданезіі. Распачынаюць сваю работу новыя заводы ў Францыі і Бразіліі. Асартыментны рад прыметна пашыраецца.
У нашай краіне “Onduline” упершыню з’явіўся ў 1998 годзе, а ў 2004 годзе ўжо быў створаны філіял кампаніі ў Мінску. Ужо ў першых месяцаў сваёй працы філіял паказаў добрыя тэмпы росту продажаў, імкненне і магчымасці заняць як мага большую нішу на рынку будаўнічых матэрыялаў,  пашырыць дылерскую сетку, дасягнуць максімальнага рэзультату. З часу заснавання філіяла найважнейшыя паказчыкі эфектыўнасці работы нязменна растуць.
У 2008 годзе адкрываецца новы завод у Расіі, а таксама філіялы ў Калумбіі, Перу, Чылі.
У 2008 годзе запускаецца вытворчасць “Андувілы”.
2008—2010 гады — пашырэнне сеткі гандлёвых прадстаўніцтваў у Лацінскай Амерыцы (Калумбія, Чылі, Перу) і Азіі (Індыя, Інданезія, В’етнам і г. д.).
У 2010 годзе група “Onduline” набывае амерыканскую фірму “Tallant Industries” — вытворцу лістоў “Андура” (аналагу лістоў “Андулін” у ЗША).
У сакавіку 2012 года адбыўся ўрачысты запуск другой лініі завода “Onduline” у Ніжнім Ноўгарадзе. З таго часу памянёны завод — найбуйнейшы з усіх заводаў групы “Onduline”, а таксама найбуйнейшая дахавая вытворчасць у Еўропе.
”Onduline” займае першае месца ў свеце сярод вытворцаў хвалістых цэлюлозна-бітумных дахавых пакрыццяў і першае месца ў Францыі сярод вытворцаў празрыстых дахавых матэрыялаў. 75% еўрапейскага рынку хвалістых цэлюлозна-бітумных дахавых пакрыццяў складае прадукцыя “Onduline”. 
За сваю сямідзесяцігадовую гісторыю французская кампанія “Onduline” зрабілася адной з найбуйнейшых міжнародных груп. Сёння ў склад “Onduline” уваходзяць дваццаць пяць гандлёвых і вытворчых кампаній, адзінаццаць заводаў па вытворчасці дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў. Прадукцыя, што вырабляецца на прадпрыемствах “Onduline”, пастаўляецца больш як у шэсцьдзесят краін свету.
Прадукцыя карпарацыі “Onduline” з’явілася ў Беларусі ў 1998 годзе. Дзякуючы зладжанай рабоце матэрыял здолеў зацікавіць сваіх пакупнікоў, тэмпы продажаў раслі, і ў 2004 годзе было прынята рашэнне аб заснаванні філіяла “Onduline” у Беларусі. І ўжо тае ж восені распачало сваю дзейнасць ЗТАА “Андулін Будаўнічыя Матэрыялы”. За 10 год існавання філіяла продажы матэрыялу выраслі ў шмат разоў. З году ў год усё больш беларускіх дахаў крыюцца якасным матэрыялам “Андулін”. Пункты продажаў матэрыялаў “Андулін” прадстаўлены ва ўсіх кутках Беларусі. Выберыце найбліжэйшы да вас з дапамогай пошуку.

Стаўленне да якасці

Уся прадукцыя кампаніі “Onduline” мае высокую якасць
Мы ўвесь час аптымізуем нашы тэхналагічныя працэсы для гарантавання якасці нашай прадукцыі. Мы робім гэта шляхам укаранення перадавых метадаў на ўсіх сваіх устаноўках і ва ўсіх працэсах, а таксама праз забеспячэнне кантролю якасці шляхам тэсціравання ўсіх нашых сістэм і матэрыялаў. Дзякуючы гэтаму нашы заводы адпавядаюць найстражэйшым стандартам вытворчасці і аховы навакольнага асяроддзя ў прамысловасці (вытворчасці сертыфікаваныя паводле стандартаў ISO 9001 і 14000). На ўсіх заводах працуюць лабараторыі, аснашчаныя самым сучасным абсталяваннем.
Апрача таго, мы рэгулярна прыцягваем да вывучэння якасці прадукцыі экспертаў дзяржаўных лабараторый для правядзення бесстаронняга незалежнага даследавання. Усё гэта дазваляе нам ствараць прадукты, якія адпавядаюць таму, што чакаюць ад нас нашы кліенты.
Лёгкая вага і надзейная гідраізаляцыя нашай прадукцыі дае істотныя перавагі для канчатковых спажыўцоў. Такія ўласцівасці нашых матэрыялаў, як пругкасць і эластычнасць, дазваляюць ім шчыльна апяразваць кожны мацавальны элемент (цвік), ствараючы надзейную заслону для ападкаў. Больш за тое, канчатковыя спажыўцы змогуць цешыцца спакойнымі і камфортнымі ўмовамі, створанымі пры дапамозе нашых матэрыялаў, у любое надвор’е.
На ўсіх заводах кампаніі “Onduline” ужываюцца аднолькавыя міжнародныя стандарты. Лабараторыі выкарыстоўваюць адны і тыя ж сертыфікаваныя прылады і тэхналогіі. Кантроль якасці можна падзяліць на некалькі этапаў. Першы пачынаецца з праверкі сыравіны, якая паступае на фабрыку. У прыватнасці, бітум тэсціруецца на глыбіню пранікнення іголкі, іншыя кампаненты — на вільготнасць. Візуальна кантралюецца ступень забруджанасці і адначасова выдаляюцца “чужародныя” элементы, калі такія выяўляюцца. Другі этап адбываецца ў момант вытворчасці лістоў — аперацыйны кантроль на вытворчай лініі, які дазваляе нам своечасова зрабіць карэкцыйныя захады, каб параметры працэсу не выйшлі за межы зададзеных рамак. Выкананне гэтых параметраў дае на выхадзе высакаякасны прадукт. Да такіх параметраў належаць, напрыклад, канцэнтрацыя папяровай масы, якая падаецца на мокры стол, утрыманне сухога рэчыва ў кардонным палатне на ўваходзе ў сушыльню, тэмпература прамочвання і іншыя. Заключны кантроль ажыццяўляе аддзел якасці. У яго ўваходзяць:
•    візуальны кантроль: ліст мусіць быць пазбаўлены механічных пашкоджанняў і дэфектаў афарбоўкі паверхні, мець разборлівую маркіроўку;
•    кантроль масы ліста: ён не павінен быць лягчэйшы або цяжэйшы за масу, вызначаную ў спецыфікацыі;
•    кантроль геаметрычных памераў ліста, якія мусяць адпавядаць спецыфікацыі;
•    кантроль механічных і фізічных уласцівасцей ліста — сілы праціскання, ступені абсорбцыі вады;
•    кантроль хімічнага складу ліста — працэнтных суадносін хімічных і механічных валокнаў цэлюлозы, працэнта ўтрымання попелу, масы пігменту і смалы ў лісце, працэнта насычэння бітумам.
Усе даныя кантролю афармляюцца ў выглядзе запісаў і затым архівуюцца. Толькі пасля праходжання ўсіх гэтых працэдур і пры атрыманні станоўчых вынікаў прадукцыя ідзе на продаж.

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ СІСТЭМА ПАЦВЕРДЖАННЯ ЯКАСЦІ

Больш таго, усе матэрыялы Onduline сертыфікаваны ў Беларусі ў сістэме нацыянальнай сертыфікацыі, што пацверджана адпаведнымі дакументамі. Ведайце, што пры продажы тавараў (у месцы продажу матэрыялу — у нашых дылераў) прадавец ва ўстаноўленым парадку павінен азнаёміць пакупніка па яго патрабаванню з дакументамі, якія сведчаць якасць і бяспеку тавараў, альбо звесткамі аб дакументах, якія сведчаць якасць і бяспеку тавараў.