Распаўсюджванне COVID-19 змяніла звыклыя людзям схемы ўзаемадзеяння адзін з адным і з светам, а таксама звыклыя правілы паводзін у паўсядзённым жыцці.
Памятайце, што COVID-19 распаўсюджваецца:
- Паветрана-кропельным шляхам (кашаль, чых, пры размове)
- Паветрана-пылавым шляхам (праз пыл, які асядае ў паветры)
- Кантактным шляхам (праз поціскі рук і прадметы)
У закрытым прасторы інфікаваны чалавек заражае паветра вакол сябе вельмі хутка. Усе пералічанае вышэй, можа мець месца ў грамадскім пасажырскім транспарце.
Якія ж правілы паводзін трэба выконваць у маршрутным пасажырскім транспарце?

ПАЗБЯГАЙЦЕ ЗАПОЎНЕНЫ МАРШРУТНЫ ПАСАЖЫРСКІ ТРАНСПАРТ
ВЫБІРАЙЦЕ ЧАС ДЛЯ ПАЕЗДАК, ПАЗБЯГАЮЧЫ ГАДЗІН “ПІК”

КАЛІ ВЫ ЗБІРАЕЦЕСЯ Ў ПАЕЗДКУ НА МАРШРУТНЫМ ПАСАЖЫРСКІМ ТРАНСПАРЦЕ, ТО АПРАЦОЎВАЙЦЕ РУКІ АНТЫСЭПТЫЧНЫМІ СРОДКАМІ
Не забудзьцеся пра антысептык і пасля паездкі ў маршрутным пасажырскім транспарце. Вітаецца выкарыстанне аднаразовых пальчатак.

ПРЫ ЗНАХОДЖАННІ Ў МАРШРУТНЫМ ПАСАЖЫРСКІМ ТРАНСПАРЦЕ НАСІЦЕ АХОЎНУЮ МАСКУ

ВЫКОНВАЙЦЕ МЕРЫ ФІЗІЧНАГА ДЫСТАНЦЫЯВАННЯ
Па меры магчымасці, трымайцеся на адлегласці не менш 1-1,5 м ад іншых пасажыраў, як пры высадцы-пасадцы, так і пры знаходжанні на прыпынках маршрутнага пасажырскага транспарту

У ТРАНСПАРЦЕ ВЫБІРАЙЦЕ МЕСЦА КАЛЯ АДКРЫТАГА АКНА

ПА МАГЧЫМАСЦІ Ў ТРАНСПАРЦЕ НЕ ДАКРАНАЙЦЕСЯ ДА ПОРУЧНЯЎ І ІНШЫХ ПАВЕРХНЯЎ
Калі пры паездцы ўзнікае неабходнасць трымацца за поручні, тады выкарыстоўвайце для гэтага аднаразовую сурвэтку. Выкіньце выкарыстаную сурвэтку ў смеццевы бак. Варта вымыць рукі ці апрацаваць антысэптыкам.

ПАДЧАС ПАЕЗДКІ НЕ ЧАПАЙЦЕ РУКАМІ ТВАР: ВОЧЫ, НОС І РОТ

ПАДЧАС ПАЕЗДКІ ТРЭБА АДМОВІЦЦА АД ВЫКАРЫСТАННЯ ГАДЖЭТАЎ

НАБЫВАЙЦЕ БІЛЕТЫ ЗАГАДЗЯ, НЕ ПАДЫХОДЗЯЧЫ ДА ПРАЦОЎНАГА МАСЦА КІРОЎЦЫ

КАЛІ ІСНУЕ МАГЧЫМАСЦЬ АДМОВІЦЦА АД ПАЕЗДКІ НА МАРШРУТНЫМ ПАСАЖЫРСКІМ ТРАНСПАРЦЕ – СКАРЫСТАЙЦЕ ГЭТУ МАГЧЫМАСЦЬ

РЭЗЮМЭ
Выконваючы дадзеныя правілы пры паездцы ў грамадскім пасажырскім транспарце, Вы клапоціцеся аб сваёй асабістай бяспецы.
Адказнае стаўленне да свайго здароўя здольна мінімізаваць рызыку заразіцца COVID-19.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
Эксперт у галіне бяспекі і аховы працы
А. Гайдук
