Ці праўда, што лісты андуліну ў зімовы перыяд вельмі ломкія?

Згодна з інструкцыяй мантажу, лісты “Андулін” сапраўды не варта манціраваць пры адмоўнай тэмпературы. Максімальна дапушчальнай з’яўляецца тэмпература -5 °C, аднак у такіх умовах мантаж варта ажыццяўляць вельмі асцярожна. Але ж калі гаворка ідзе не пра мантаж, а пра эксплуатацыю, дык маразы матэрыялу “Андулін” не страшныя, бо ён можа вытрымліваць тэмпературу да -60 градусаў. Калі вы не плануеце хадзіць па даху ўзімку, ломкасць лістоў вам не перашкодзіць.