Ці праўда, што зялёны матэрыял “Андулін” хутчэй выцвітае ў параўнанні з іншымі колерамі?

У самым пачатку эксплуатацыі зялёны ліст “Андулін” сапраўды часткова траціць насычанасць афарбоўкі, што можна заўважыць па вадзе, якая сцякае з даху падчас дажджу. Але потым колер стабілізуецца і зберагаецца. Паводле слоў тэхнічных спецыялістаў заводаў “Андулін”, тлумачэнне гэтага феномену наступнае: “Прырода зялёнага пігменту такая, што спачатку ліст выглядае ярчэйшым, і толькі праз нейкі час ён пачынае выглядаць так, як было задумана”.