ONDULINE DIY
Бітумныя хвалявыя лісты для даху
АГЛЯД
Бітумныя лісты ONDULINE DIY дазваляюць пабудаваць ці адрамантаваць дах, каб зрабіць яго воданепранікальным
АПІСАННЕ
Перавагі прадукту
ВОДАНЕПРАНІКАЛЬНЫЯ І ЭКАЛАГІНАЧЫСТЫЯ ЛІСТЫ
Бітумныя дахавыя хвалявыя лісты ONDULINE DIY можна выкарыстоўваць як на новых канструкцыях, так і для рамонтных прац, адонлькава добра гэты ліст пасуе да драўляных або металічных канструкцый.
Ужо больш за 70 гадоў дахавая сістэма ONDULINE DIY вядома сваёй бездакорнай воданепранікальнасцю. Дахі ONDULINE DIY вытрымліваюць усе тыпы клімату, ад снегу і халоднага надвор'я паўночных краін да спякоты і вільготнасці трапічных краін. Экстрэмальная ўстойлівасць да моцных вятроў робіць яе папулярным рашэннем на адкрытых прасторах. Хвалявыя лісты ONDULINE DIY не ўтрымліваюць металу: таму яны не іржавеюць. ONDULINE DIY з'яўляецца надзейным рашэннем для будынкаў, размешчаных ля мора.
Лісты ONDULINE DIY цэняцца нашымі кліентамі за акустычны і цеплавы камфорт, які яны забяспечваюць будынку, асабліва ў параўнанні з металічнымі дахавымі рашэннямі. Матэрыял паглынае часткова шум ды цяплыню, якія дасягаюць яго. Гэта з'яўляецца фундаментальнай характарыстыкай для гарачых рэгіёнаў або ў шумным асяроддзі, напрыклад, у месцах, схільных моцным дажджам.
Хвалявыя дахавыя лісты ONDULINE DIY экалагічна бяспечныя ў сваёй вытворчасці і па складзе. Наш матэрыял, атрыманы па унікальнай тэхналогіі, не ўтрымлівае ні асбесту, ні якіх-небудзь іншых рэчываў, небяспечных для здароўя або навакольнага асяроддзя.
Пры правядзенні рамонтных работ яны могуць замяніць папярэдні дахавы матэрыял або выкарыстоўвацца ў якасці надкроўлі над дахоўкай, цаментам, мембранай або выкарыстанымі металічнымі лістамі.

- Даўжыня: 195 cm
- Шырыня: 76 cm
- Таўшчыня: 3 mm
- Профіль: 9 волн
- Вышыня хвалі: 38 mm
- Вага на m2: 3.4 kg
- Вага на панэль: 5 kg
- У 4 разы лягчэйшы
- Прывабны выгляд
- Прыемны воку колер
- Не ўтрымлівае азбесту
- Просты і бяспечны мантаж
- Наяўнасць усіх камплектуючых
Прывабны з выгляду
Прасцейшы ў мантажы
Трывалы да акіслення і карозіі
Не награецца
Не шуміць пры дажджы
Не iржавее
Не аблазіць фарба
Не награецца
Не шуміць пры дажджы
У некалькі разоў ніжэйшая кандэнсацыя
Лягчэйшы ў 13 разоў
Просты мантаж
Лепшая гідраізаляцыя
Таннейшы
Не iржавее
Выглядае больш прывабна
Не награецца
Не шуміць пры дажджы
Не вымагае суцэльных лат
Таннейшы
Таннейшы
Не награецца
Не шуміць пры дажджы
У некалькі разоў ніжэйшая кандэнсацыя
ПРЫМЯНЕННЕ





УСТАЛЁЎКА І ДАКУМЕНТАЦЫЯ
Парады па ўсталёўцы
ONDULINE DIY просты ва ўсталяванні. Выконвайце інструкцыі па ўстаноўцы або паглядзіце відэа ніжэй, каб скарыстацца перавагамі даўгавечнай гідраізаляцыі і абароны.
Дах — самы адказны элемент любога дома. Акурат дах у найбольшай ступені зазнае ўдзеянне навакольнага асяроддзя, абараняючы жытло ад дажджу і снегу, спёкі і марозу, ветру і пылу. Сучасны дах уяўляе сабой досыць складаную інжынерную канструкцыю. Для таго каб зрабіць усё як след, каб змайстраваць сапраўды эфектыўны і даўгавечны дах, недастаткова выкарыстоўваць толькі дахавае крыццё — неабходна дахавая сістэма.
Дакументацыя
СПАДАРОЖНЫЯ АКСЭСУАРЫ
ONDULINE Вільчак
Вільчаковы элемент даху — элемент, які ўдзельнічае ў яго воданепранікальнасці