Агляд

Ondutiss A120
Колер

Апісанне

Перавагі

Ветраабарона
Устойліва да сонечнай радыяцыі
Збергае цяплыню
Дыффузія пару

Што ёсць A120?

“Андуціс А120” ужываецца для вільгацеветраізаляцыі ўцепленых сцен і схільных дахаў са знадворнага боку. Матэрыял засцерагае агараджальныя канструкцыі ад атмасфернай вільгаці, кандэнсату і ад пранікнення ва ўцяпляльнік халоднага паветра. Дзякуючы высокай парапранікальнасці плёнка зберагае цеплаізаляцыю і элементы канструкцыі ў сухім стане.

У сценах малапавярховых будынкаў са знадворным уцяпленнем “Андуціс А120” кладзецца ўшчыльную да цеплаізаляцыі гладкім бокам вонкі і замацоўваецца на каркасе пры дапамозе будаўнічага стэплера. Мантаж вядзецца знізу ўгару з напускам асобных палос 10—15 см. Плёнка фіксуецца на каркасе пры дапамозе контрбрускоў, якія служаць элементамі мацавання знадворнай ашалёўкі (сайдынг, вагонка і г. д.). Паміж плёнкай і знадворнай ашалёўкай неабходна стварыць вентыляцыйны прамежак для выдалення вадзяной пары з уцяпляльніка. Мацаванне ніжняга краю плёнкі павінна забяспечваць натуральны сцёк кандэнсату.

У вентыляваных фасадах шматпавярховых будынкаў “Андуціс А120” манціруецца аналагічна, у адпаведнасці з абранай сістэмай вісячага каркаса.

На схільных дахах уцепленых мансардаў “Андуціс А120” кладзецца з падвойным вентыляцыйным прамежкам — паміж плёнкай і дахавым крыццём (8—10 см), а таксама паміж плёнкай і ўцяпляльнікам (5 см). Паддахавая прастора мусіць добра вентылявацца. Для гэтага ў ашалёўцы карніза прадугледжваюцца вентыляцыйныя адтуліны для доступу знадворнага паветра, а паблізу вільчака — вентыляцыйныя прыстасаванні, адпаведныя абранай дахавай сістэме. У выпадку калі таўшчыня кроквеннай нагі роўная таўшчыні ўцяпляльніка і не дазваляе ўладкаваць ніжні вентыляцыйны прамежак, на кроквеннай назе зверху неабходна замацаваць брусок 5×5 см ці змайстраваць адзін слой цеплаізаляцыі пад кроквамі.

На даху плёнка мацуецца непасрэдна на кроквы гладкім бокам дагары пасля ўкладання цеплаізаляцыі. Матэрыял папярэдне наразаецца па даўжыні даху і кладзецца гарызантальнымі палосамі пачынаючы з ніжняй паласы (ад карніза да вільчака). Напуск гарызантальных стыкаў мусіць быць не меншы за 15 см, вертыкальных — не меншы за 20 см. Вертыкальныя стыкі плёнкі павінны прыпадаць на кроквы. Верхняя паласа матэрыялу на вільчаку кладзецца з падвойным напускам. Пры мантажы матэрыял замацоўваецца на кроквах пры дапамозе будаўнічага стэплера. Не дапускаецца класці плёнку ўшчыльную да ўцяпляльніка! Для адвядзення сцякаючага кандэнсату ад крокваў плёнка мусіць быць нацягнута з невялікім правісаннем 1—2 см па цэнтры міжкроквеннага прамежку. Зманціраваная плёнка замацоўваецца антысепціраванымі брускамі 3×5 см па кроквах. Зверху майструюцца латы або суцэльны насціл у адпаведнасці з абранай кроквеннай сістэмай. Для фіксацыі плёнкі на карнізе паміж крокваў ладзіцца насціл з дошак. Ніжні край матэрыялу замацоўваецца на кропельніку ўздоўж крайняй дошкі насціла пры дапамозе ўніверсальнай мантажнай стужкі “Андуціс BL”.
Варта старанна ізаляваць месцы перасячэння матэрыялу з прахаднымі элементамі даху — комінамі, вентыляцыйнымі каробкамі і г. д. У месцы перасячэння ў плёнцы робіцца разрэз у выглядзе літары “Н”, звужанай унізе. Верхні і ніжні клапаны адводзяцца і замацоўваюцца пры дапамозе мантажнай стужкі “Андуціс BL” на прахадной дэталі ці на найбліжэйшым гарызантальным элеменце лат. Бакавыя клапаны адводзяцца ўгару і замацоўваюцца на прахадным элеменце. У ендавах і на нахіленых вільчаках вальмавых дахаў пад гарызантальныя палосы папярэдне ўкладаецца паласа ўздоўж восі вільчака ці ендавы.

Ужыванне

Карысная інфармацыя

Як правільна укладваць плёнку?

Сцягніце да сабе