Агляд

Ondutiss R Thermo
Колер

Апісанне

Перавагі

Зберагае цяплыню
Парабар'ер

Што ёсць R Thermo?

“Андуціс R-тэрма” ўяўляе сабою двухслаёвы матэрыял на аснове поліэфірнай плёнкі, укрытай зсярэдзіны слоем алюмініевай металізацыі. З унутранага боку алюмініевы слой абаронены ад механічных пашкоджанняў палімерным пакрыццём. Матэрыял экалагічна бяспечны, не паддаецца бактэрыяльнаму разлажэнню і мае высокі паказчык супраціўлення парапранікненню.

“Андуціс R-тэрма” мае наступныя перавагі:

•    прадухіляе ўвільгатненне цеплаізаляцыі, з’яўленне цвілі і карозію металічных элементаў канструкцый у ацяпляльны перыяд. Паляпшае цеплаахоўныя ўласцівасці ацяпляльніка;

•    металізаваная паверхня адбівае больш за 80 % інфрачырвонага выпрамянення, што дазваляе знізіць затраты на ацяпленне;

•    змяншае цеплавыя страты, звязаныя з пераносам цёплага паветра праз мікрашчыліны ў агараджальных канструкцыях;

•    засцерагае ад выпадзення кандэнсату на ўнутраных паверхнях сцен і перакрыццяў у памяшканнях з высокай вільготнасцю. 

“Андуціс R-тэрма” — параізаляцыя для засцярогі агараджальных канструкцый сцен і дахаў ад пранікнення вадзяной пары з цёплых памяшканняў і ўтварэння кандэнсату ва ўцяпляльніку ў зімовы перыяд. Металізаваная паверхня матэрыялу стварае дадатковы энергазберагальны эфект. Плёнка не выдзяляе шкодных рэчываў пры высокіх тэмпературах і можа выкарыстоўвацца ў якасці параізаляцыі парыльняў у лазнях і саўнах.

Плёнка “Андуціс R-тэрма” ўжываецца таксама для параізаляцыі жылых мансардаў, уцепленых сцен, паддашкавых перакрыццяў і сумяшчальная з усімі відамі цеплаізаляцыі.
 
Пры майстраванні парабар’ера “Андуціс R-тэрма” манціруецца на ўнутраных паверхнях агараджальных канструкцый пад дэкаратыўным аздабленнем металізаванай паверхняй усярэдзіну памяшкання. Плёнка папярэдне наразаецца на неабходныя памеры і мацуецца на сцяне або перакрыцці гарызантальнымі ці вертыкальнымі палосамі з напускам палос не меншым за 100 мм. Часовае мацаванне да элементаў драўлянага каркаса ажыццяўляецца будаўнічым стэплерам. На цагляных і бетонных сценах плёнку можна замацаваць пры дапамозе мантажнай стужкі. Для стварэння надзейнага парабар’ера варта старанна герметызаваць стыкі плёнкі паміж сабой мантажнай стужкай “Андуціс ML”, а месцы прымыкання да суседніх паверхняў і прахадных элементаў (комінаў пячэй, камінаў і г. д.) — пры дапамозе мантажнай стужкі “Андуціс BL”. У парыльнях лазняў і саўнаў швы дадаткова праклейваюцца зверху металізаванымі або алюмініевымі самаклейнымі стужкамі. Зманціраваная плёнка замацоўваецца драўлянымі брускамі, што нясуць на сабе ўнутранае аздабленне. Цеплаахоўны эфект ад выкарыстання плёнкі магчымы толькі ў паветраным асяроддзі. Таму паміж плёнкай і аздабленнем павінен быць прадугледжаны вентыляцыйны прамежак на таўшчыню бруска 2—5 см. Гэтая ўмова асабліва важная для памяшканняў з павышанай вільготнасцю і для цёплых памяшканняў эпізадычнага выкарыстання.
 

Ужыванне

Карысная інфармацыя

Як укладваць плёнку?

Сцягніце сабе