Агляд

Ondutiss RV (RV Smart)
Ondutiss RV (RV Smart)
Колер

Апісанне

Перавагі

засцерагае паддахавую прастору ад атмасфернага ўздзеяння
засцергае ад пранікнення халоднага паветра, а таксама ад кандэнсату, які ўтвараецца на ўнутраным баку металічнага крыцця
выкарыстанне плёнкі ў якасці паддахавай гідраізаляцыі змяншае цеплавое ўздзеянне на дахавае крыццё ў ацяпляльны сезон і тым самым зніжае рызыку ўтварэння наледзі і ледзяшоў на даху
высокая трываласць на разрыў
высокая ўстойлівасць да ўздзеяння ультрафіялетавых прамянёў
можа быць выкарыставана ў якасці часовага даху на працягу 1,5 месяца.

Што ёсць RV?

“Андуціс RV” выкарыстоўваецца ў якасці паддахавай гідраізаляцыі на няўцепленых і ўцепленых схільных дахах з металічным крыццём для засцярогі гарышча ад дахавага кандэнсату і атмасферных ападкаў. Пры выкарыстанні матэрыялу “Андуціс RV” на няўцепленым даху плёнка мацуецца непасрэдна на кроквы. Матэрыял папярэдне наразаецца па даўжыні даху і кладзецца гарызантальнымі палосамі пачынаючы з ніжняй паласы (ад карніза да вільчака). Напуск гарызантальных стыкаў мусіць быць не меншы за 15 см, вертыкальных — не меншы за 20 см. Вертыкальныя стыкі плёнкі павінны прыпадаць на кроквы. Верхняя паласа матэрыялу на вільчаку кладзецца з падвойным напускам. Пры мантажы матэрыял замацоўваецца на кроквах пры дапамозе будаўнічага стэплера. Плёнка мусіць быць нацягнута з невялікім правісаннем 1—2 см па цэнтры міжкроквеннага прамежку. Зманціраваная плёнка замацоўваецца антысепціраванымі брускамі 3×5 см па кроквах. Зверху майструюцца латы або суцэльны насціл у адпаведнасці з абранай кроквеннай сістэмай. Для фіксацыі плёнкі на карнізе паміж крокваў ладзіцца насціл з дошак. Ніжні край матэрыялу замацоўваецца на кропельніку ўздоўж крайняй дошкі насціла пры дапамозе ўніверсальнай мантажнай стужкі “Андуціс BL”. Варта старанна ізаляваць месцы перасячэння матэрыялу з прахаднымі элементамі даху — комінамі, вентыляцыйнымі каробкамі і г. д. У ендавах і на нахіленых вільчаках вальмавых дахаў пад гарызантальныя палосы папярэдне ўкладаецца паласа ўздоўж восі вільчака ці ендавы. На схільных дахах уцепленых мансардаў “Андуціс RV” кладзецца з падвойным вентыляцыйным прамежкам — паміж плёнкай і дахавым крыццём (8—10 см), а таксама паміж плёнкай і ўцяпляльнікам (5 см). Паддахавая прастора мусіць добра вентылявацца, а плёнка не павінна кантактаваць з уцяпляльнікам. Каб знадворнае паветра магло паступаць у вентыляцыйныя прамежкі, а вадзяная пара — выдаляцца вонкі, у ашалёўцы карніза прадугледжваюцца вентыляцыйныя адтуліны, а ў верхнім перасячэнні схілаў даху паміж кавалкамі матэрыялу пакідаецца шчыліна шырынёй 8—10 см. Дахавае крыццё мусіць мець паблізу вільчака вентыляцыйныя прыстасаванні, адпаведныя абранай дахавай сістэме. У выпадку калі вышыня кроквеннай нагі роўная таўшчыні ўцяпляльніка і не дазваляе ўладкаваць ніжні вентыляцыйны прамежак, на кроквеннай назе зверху неабходна замацаваць брусок 5×5 см ці змайстраваць адзін слой цеплаізаляцыі пад кроквамі.

Ужыванне

Карысная інфармацыя

Як правільна укладваць плёнку?

Сцягніце да сабе