Агляд

Ondutiss SA115
Колер

Апісанне

Перавагі

Дзякуючы высокай парапранікальнасці плёнка зберагае цеплаізаляцыю і элементы канструкцыі ў сухім стане
Змяншае цеплавыя страты, звязаныя з інверсіяй халоднага паветра ва ўцяпляльнік, што паляпшае цеплаахоўныя ўласцівасці дахавага “пірага”.
Прадухіляе страту масы ўцяпляльніка за кошт выдзімання валокнаў у паддахавую прастору
Плёнка можа служыць часовай засцярогай агараджальных канструкцый да мантажу асноўнага крыцця на працягу 1,5 месяца
Збергае цяплыню

Што такое SA115?

“Андуціс SA115” ужываецца для засцярогі цеплаізаляцыі і элементаў агараджальных канструкцый уцепленых сцен і дахаў ад атмасфернай вільгаці, кандэнсату і халоднага паветра. Плёнка кладзецца са знадворнага боку ўшчыльную да ўцяпляльніка з абавязковым уладкаваннем вентыляцыйнага прамежку для натуральнага выдалення пары з цеплаізаляцыі. Матэрыял таксама выкарыстоўваюць для вільгаце-ветраізаляцыі сцен са знадворным уцяпленнем у вентыляваных фасадах шматпавярховых будынкаў.
На ўцепленых схільных дахах “Андуціс SA115” кладзецца ўшчыльную да ўцяпляльніка з адным вентыляцыйным прамежкам паміж плёнкай і дахавым крыццём (7—10 см). Паддахавая прастора павінна добра вентылявацца. Дзеля гэтага ў карнізе прадугледжваюць вентыляцыйныя адтуліны для доступу знадворнага паветра, а паблізу вільчака — вентыляцыйныя прыстасаванні, адпаведныя абранай дахавай сістэме.
На даху плёнка мацуецца непасрэдна на кроквы лагатыпам вонкі пасля ўкладання цеплаізаляцыі. Матэрыял раскочваецца на даху і кладзецца гарызантальнымі палосамі пачынаючы з ніжняй паласы (ад карніза да вільчака). Напуск гарызантальных стыкаў мусіць быць не меншы за 15 см, вертыкальных — не меншы за 20 см. Вертыкальныя стыкі плёнкі павінны прыпадаць на кроквы. Верхняя паласа матэрыялу на вільчаку кладзецца з падвойным напускам. Пры мантажы матэрыял замацоўваецца на кроквах пры дапамозе будаўнічага стэплера. Плёнка мусіць шчыльна прымыкаць да ўцяпляльніка! Каб зменшыць страты цяпла, звязаныя з пранікненнем халоднага знадворнага паветра, гарызантальныя і вертыкальныя стыкі плёнкі трэба праклеіць двухбаковай мантажнай стужкай “Андуціс BL” або арміраваным скотчам.
Зманціраваная плёнка замацоўваецца антысепціраванымі брускамі 3×5 см па кроквах. Зверху майструюцца латы або суцэльны насціл у адпаведнасці з абранай кроквеннай сістэмай. Для фіксацыі плёнкі на карнізе паміж крокваў ладзіцца насціл з дошак. Ніжні край матэрыялу замацоўваецца на кропельніку ўздоўж крайняй дошкі насціла пры дапамозе герметызавальнай мантажнай стужкі “Андуціс BL”. Варта старанна ізаляваць месцы перасячэння матэрыялу з прахаднымі элементамі даху — комінамі, вентыляцыйнымі каробкамі і г. д. У месцы перасячэння ў плёнцы робіцца разрэз у выглядзе літары “Н”, звужанай унізе. Верхні і ніжні клапаны адводзяцца і замацоўваюцца пры дапамозе мантажнай стужкі “Андуціс BL” на прахадной дэталі ці на найбліжэйшым гарызантальным элеменце лат. Бакавыя клапаны адводзяцца ўгару і замацоўваюцца на прахадным элеменце. У ендавах і на нахіленых вільчаках вальмавых дахаў пад гарызантальныя палосы папярэдне ўкладаецца паласа ўздоўж восі вільчака ці ендавы.
У сценах малапавярховых будынкаў са знадворным уцяпленнем “Андуціс SA115” кладзецца ўшчыльную да цеплаізаляцыі лагатыпам вонкі і замацоўваецца на каркасе пры дапамозе будаўнічага стэплера. Мантаж вядзецца знізу ўгару з напускам асобных палос 10—15 см. Плёнка фіксуецца на каркасе пры дапамозе контрбрускоў, якія служаць элементамі мацавання знадворнай ашалёўкі (сайдынг, вагонка і г. д.). Паміж плёнкай і знадворнай ашалёўкай неабходна стварыць вентыляцыйны прамежак для выдалення вадзяной пары з уцяпляльніка. Мацаванне ніжняга краю плёнкі павінна забяспечваць натуральны сцёк кандэнсату. У вентыляваных фасадах шматпапярховых будынкаў “Андуціс SA115” манціруецца аналагічна, у адпаведнасці з абранай сістэмай вісячага каркаса.

Ужыванне

Карысная інфармацыя

Як правільна ўкладваць плёнку?

Сцягніце да сабе