СААЗ АБ МАСКАХ

«Ужыванне медыцынскіх масак ўваходзіць у склад комплексу мер для прафілактыкі інфекцый і інфекцыйнага кантролю і можа спрыяць абмежаванню распаўсюджвання шэрагу вірусных інфекцый, у тым ліку COVID-19. Маскі могуць прымяняцца здаровымі людзьмі ў якасці сродку індывідуальнай абароны (для абароны пры кантакце з хворым) альбо для кантролю за вытокам інфекцыі (гэта значыць прымяняюцца захварэўшымі для прафілактыкі далейшай перадачы інфекцыі)», — гаворыцца ў рэкамендацыях Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

ШТО ТАКОЕ АХОЎНАЯ МАСКА?

Ахоўныя маскі — сродак абароны «бар'ернага» тыпу. Асноўная функцыя ахоўнай маскі — затрымаць кроплі вільгаці, якія ўтвараюцца пры кашлі, чханні і ў якіх могуць быць вірусы (узбуджальнікі ВРВІ і іншых рэспіраторных захворванняў, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам).  Ахоўныя маскі эфектыўныя толькі ў спалучэнні з іншымі метадамі прафілактыкі (пазбяганне кантактаў, частае мыццё рук, дэзінфекцыя прадметаў), і патрэба ў іх выкарыстанні розная ў розных груп людзей і ў розных сітуацыях.

Калі выкарыстоўваецца маска?

Маска абавязкова выкарыстоўваецца:

  • захварэлым чалавекам, у якога маюцца сімптомы рэспіраторнага захворвання (маска ўтрымлівае на сабе большую частку сліны таго чалавека, які кашляе ці чхае);
  • медыцынскім работнікам пры аказанні медыцынскай дапамогі пацыенту;
  • людзьмі, якія аказваюць медыцынскую дапамогу  хворым і ажыццяўляюць догляд за імі;
  • здаровымі людзьмі пры знаходжанні ў грамадскіх месцах

Пры выкарыстанні маскі ў паветра трапляе значна менш вірусных часціц і небяспека інфікавання для навакольных зніжаецца

АГУЛЬНЫЯ ПРАВІЛЫ ВЫКАРЫСТАННЯ МАСКІ

Агульныя правілы для масак аднаразовага і шматразовага выкарыстання:

  • Правіла 1

Выкарыстоўваць маску не больш за дзве гадзіны.

  • Правіла 2

Неадкладна замяняць маску ў выпадку яе намакання (увільгатнення), нават калі прайшло менш за дзве гадзіны з моманту выкарыстання.

  • Правіла 3

Не дакранацца рукамі замацаванай маскі.

  • Правіла 4

Па меры нашэння маскі, не сцягваць яе на падбародак, адкрываючы нос.

  • Правіла 5

Старанна мыць рукі з мылам ці апрацоўваць спіртазмяшчальным сродкам пасля дакранання да маскі, якая знаходзіцца яшчэ ў карыстанні або да маскі, якая ўжо выкарастана.

  • Правіла 6

Не выкарыстоўваць аднаразовую ахоўную маску паўторна.

МАСКА АДНАРАЗОВАГА ВЫКАРЫСТАННЯ

Алгарытм выкарыстання аднаразовых ахоўных масак:

  • Вымыць рукі з мылам ці апрацаваць рукі спіртазмяшчальным сродкам.
  • Размясціць маску металічным заціскам (шчыльнай устаўкай) ўверх.
  • Утрымліваючы маску за завязкі або гумкі ўшчыльную паднесці да твару белым бокам унутр.
  • Маскай цалкам прыкрыць ніжнюю частку твару (рот, нос, падбародак).
  • У канцы надаць патрэбную форму гнуткай палосцы (насавога заціску). Забяспечыць шчыльнае прыляганне маскі да твару без зазораў па баках.
  • Насіць маску не дакранаючыся да яе.
  • Здымаць маску, трымаючыся за завязкі (гумку) ззаду, не дакранаючыся да пярэдняй часткі маскі.
  • Утрымліваць знятую маску так, каб яна не дакраналася да паверхні
  • іншых прадметаў.
  • Змясціць знятую маску ў пакет, герметычна зачыніць, выкінуць у кантэйнер для адходаў (смеццевае вядро).
  • Вымыць рукі з мылам ці апрацаваць спіртазмяшчальным сродкам.

МАСКА ШМАТРАЗОВАГА ВЫКАРЫСТАННЯ

Алгарытм выкарыстання шматразовых ахоўных масак:

  • Вымыць рукі з мылам ці апрацаваць рукі спіртазмяшчальным сродкам.
  • Утрымліваючы маску за завязкі або гумкі шчыльна паднесці да твару і фіксаваць завязкамі (гумкамі) у становішчы, калі цалкам закрыта ніжняя частка твару (рот, нос, падбародак).
  • Забяспечыць шчыльнае прыляганне маскі да твару без зазораў па баках.
  • Перад здыманнем маскі вымыць або прадэзінфікаваць рукі.
  • Здымаць маску, трымаючыся за завязкі (гумку) ззаду, не дакранаючыся да пярэдняй часткі маскі.
  • Змясціць знятую маску ў пакет, герметычна зачыніць, захоўваць да мыцця. 
  • Вымыць рукі з мылам ці апрацаваць спіртазмяшчальным сродкам. 
  • Тканкавыя маскі рэкамендавана сціраць з мылам або мыйнымі сродкамі ў гарачай вадзе (не менш за 60 градусаў). 
  • Сціраць маску варта асобна ад іншых рэчаў. Пасля мыцця маску можна апрацаваць парай з дапамогай праса з функцыяй падачы пара або парагенератара. Затым прагладзіць гарачым прасам (без пары) для выдалення вільгаці. Маска павінна быць цалкам сухая.

РЭЗЮМЭ

Выкананне правіл выкарыстання ахоўных масак — заклад Вашай асабістай бяспекі і бяспекі навакольных. Памятаеце пра гэта, беражыце сябе і сваіх блізкіх! 

Эксперт у галіне бяспекі і аховы працы 
А.Гайдук