Распаўсюджванне COVID-19 змяніла звыклыя людзям схемы ўзаемадзеяння адзін з адным і з светам, а таксама звыклыя правілы паводзін у паўсядзённым жыцці.

Памятайце, што COVID-19 распаўсюджваецца:

  • Паветрана-кропельным шляхам (кашаль, чых, пры размове)
  • Паветрана-пылавым шляхам (праз пыл, які асядае ў паветры)
  • Кантактным шляхам (праз поціскі рук і прадметы)

У закрытым прасторы інфікаваны чалавек заражае паветра вакол сябе вельмі хутка. Усе пералічанае вышэй, можа мець месца ў грамадскім пасажырскім транспарце.

Якія ж правілы паводзін трэба выконваць у маршрутным пасажырскім транспарце?

ПАЗБЯГАЙЦЕ ЗАПОЎНЕНЫ МАРШРУТНЫ ПАСАЖЫРСКІ ТРАНСПАРТ

ВЫБІРАЙЦЕ ЧАС ДЛЯ ПАЕЗДАК, ПАЗБЯГАЮЧЫ ГАДЗІН “ПІК”

КАЛІ ВЫ ЗБІРАЕЦЕСЯ Ў ПАЕЗДКУ НА МАРШРУТНЫМ ПАСАЖЫРСКІМ ТРАНСПАРЦЕ, ТО АПРАЦОЎВАЙЦЕ РУКІ АНТЫСЭПТЫЧНЫМІ СРОДКАМІ

Не забудзьцеся пра антысептык і пасля паездкі ў маршрутным пасажырскім транспарце. Вітаецца выкарыстанне аднаразовых пальчатак.

ПРЫ ЗНАХОДЖАННІ Ў МАРШРУТНЫМ ПАСАЖЫРСКІМ ТРАНСПАРЦЕ НАСІЦЕ АХОЎНУЮ МАСКУ

ВЫКОНВАЙЦЕ МЕРЫ ФІЗІЧНАГА ДЫСТАНЦЫЯВАННЯ

Па меры магчымасці, трымайцеся на адлегласці не менш 1-1,5 м ад іншых пасажыраў, як пры высадцы-пасадцы, так і пры знаходжанні на прыпынках маршрутнага пасажырскага транспарту

У ТРАНСПАРЦЕ ВЫБІРАЙЦЕ МЕСЦА КАЛЯ АДКРЫТАГА АКНА

ПА МАГЧЫМАСЦІ Ў ТРАНСПАРЦЕ НЕ ДАКРАНАЙЦЕСЯ ДА ПОРУЧНЯЎ І ІНШЫХ ПАВЕРХНЯЎ

Калі пры паездцы ўзнікае неабходнасць трымацца за поручні, тады выкарыстоўвайце для гэтага аднаразовую сурвэтку. Выкіньце выкарыстаную сурвэтку ў смеццевы бак. Варта вымыць рукі ці апрацаваць антысэптыкам.

ПАДЧАС ПАЕЗДКІ НЕ ЧАПАЙЦЕ РУКАМІ ТВАР: ВОЧЫ, НОС І РОТ

ПАДЧАС ПАЕЗДКІ ТРЭБА АДМОВІЦЦА АД ВЫКАРЫСТАННЯ ГАДЖЭТАЎ

НАБЫВАЙЦЕ БІЛЕТЫ ЗАГАДЗЯ, НЕ ПАДЫХОДЗЯЧЫ ДА ПРАЦОЎНАГА МАСЦА КІРОЎЦЫ

КАЛІ ІСНУЕ МАГЧЫМАСЦЬ АДМОВІЦЦА АД ПАЕЗДКІ НА МАРШРУТНЫМ ПАСАЖЫРСКІМ ТРАНСПАРЦЕ – СКАРЫСТАЙЦЕ ГЭТУ МАГЧЫМАСЦЬ

РЭЗЮМЭ

Выконваючы дадзеныя правілы пры паездцы ў грамадскім пасажырскім транспарце, Вы клапоціцеся аб сваёй асабістай бяспецы. 

Адказнае стаўленне да свайго здароўя здольна мінімізаваць рызыку заразіцца COVID-19. 

Беражыце сябе і сваіх блізкіх! 

Эксперт у галіне бяспекі і аховы працы 
А. Гайдук