Дах дома накрыты лістамі “Андулін”. Цяпер настаў час выводзіць комін ад печы. Як гэта лепш зрабіць, калі комін круглы? Печ — тытан (воданагравальнік).

Калі комін цагляны, а значыць — не вельмі гарачы, прымыканне можна зладзіць пры дапамозе самаклейнай бітумнай стужкі “Андулін”. Калі ж комін металічны, а значыць — гарачы, ён не павінен кантактаваць з лістом “Андулін”. Паміж ім і дахам мусіць быць, напрыклад, азбеставая пракладка, а прымыканне можна зрабіць з металу.