Успучыліся лісты “Андулін”. Чаму? Ці можна вярнуць ім першапачатковую форму?

Хутчэй за ўсё, прычына ў няправільным мантажы: ліст паклалі няроўна, прыбілі некалькі цвікоў, убачылі, што ліст няроўна ляжыць, і пачалі яго расцягваць, нібыта кавальскі мех. Не выключана таксама, што прычынай было невыкананне пункта інструкцыі аб стыкоўцы трох вуглоў (няшахматны парадак укладкі лістоў). Вярнуць лісту ранейшую форму досыць складана.