Захоўванне

Правілы захоўвання лістоў Андулін і камплектуючых да іх не вельмі складаныя, таму калі ласка, азнаёмціся з імі:
 
1. Захоўванне павінна адбывацца ў сухіх закрытых неацепленых памяшканнях (дазваляецца выкарыстанне ацепленых памяшканняў, аднак у гэтым няма неабходнасці).
2. Матэрыял складаецца ў стосы і захоўваецца ў гарызантальным становішчы, пры гэтым не павінна дапускацца зрушэнне лістоў адзін адносна другога.
3. Стосы размяшчаюцца на паддонах, якія ўсталёўваюцца на роўнай паверхні.
4. Матэрыял мусіць захоўвацца на адлегласці не меншай за 1 м ад крыніцы цеплавой энергіі.
5. Не дапускаецца ўздзеянне хімічных рэчываў, агрэсіўных вадкасцей, здольных выклікаць разбурэнне матэрыялу.
6. Не дазваляецца праводзіць паблізу ад месца захоўвання матэрыялу зварачныя, агнявыя, слясарныя і іншыя работы, якім спадарожнічае іскраўтварэнне і накіраванае ўдзеянне цеплавой энергіі, а таксама работы, што могуць прывесці да механічных пашкоджанняў складзенага непадалёк матэрыялу.
7. Не рэкамендуецца захоўваць матэрыял пад уздзеяннем адкрытых прамянёў сонца.

Перавозка Андуліну

Пагрузачна-разгрузачныя работы і перавозка Андуліну:
 
1. Выбіраючы транспартны сродак для перавозкі матэрыялу, помніце:
    а) габарытныя памеры паддонаў з матэрыяламі Андулін складаюць:
       даўжыня — 2,10 м;
       шырыня — 1,05 м;
       вышыня — 1,60 м і 1,00 м (для паддонаў на 300 і 150 лістоў адпаведна).
    б) маса брута аднаго паддона складае 1,95 т і 0,99 т (для паддонаў на 300 і 150 лістоў адпаведна).
2. Падчас пагрузкі, разгрузкі і размяшчэння матэрыялу не дапускаецца:
    а) вымаць лісты са стоса поцягам;
    б) наносіць удары па лістах;
    в) скідаць лісты з вышыні;
    г) выгружаць прафіляваныя вырабы на заводненыя і забруджаныя ўчасткі тэрыторыі.
3. Механізаваная пагрузка ажыццяўляецца з захопам па даўжыні паддона.
4. Немеханізаваная ручная пагрузка ажыццяўляецца ў пальчатках ці рукавіцах, пры гэтым здымаць, падымаць і пераносіць лісты трэба акуратна. Будзьце асцярожныя ў ветранае надвор’е.
5. Паддоны павінны быць размешчаны і надзейна замацаваны ў кузаве транспартнага сродку ў адпаведнасці з Правіламі бяспечнага размяшчэння і мацавання грузаў у кузаве аўтамабільнага транспартнага сродку (напрыклад тымі правіламі, якія вядомы з пастановы Мінтранса № 58). Варта звярнуць увагу на неабходнасць такога мацавання, якое б выключала перамяшчэнне і зрушэнне паддонаў адзін адносна другога. Паўзверх упаковак забаронена размяшчаць любыя цяжкія грузы, бо гэта можа прычыніцца да дэфармацыі лістоў.
6. Перавага павінна аддавацца выкарыстанню тэнтаваных (закрытых) машын. Пры перавозцы на невялікія адлегласці транспарт можа быць адкрытым.