Сацыяльнае дыстанцыяванне людзей падчас любой эпідэміі з'яўляецца першым крокам, які дазваляе знізіць распаўсюджванне хваробы. 

Сацыяльнае дыстанцыяванне (або фізічнае дыстанцыяванне) — комплекс санітарна-эпідэміялагічных мерапрыемстваў немедыкаментознага характару, накіраваных на прыпынак або запаволенне распаўсюджвання заразнай хваробы праз устанаўленне фізічнай дыстанцыі паміж людзьмі і зніжэнне ліку блізкіх кантактаў. 

Пры сацыяльным дыстанцыяванні варта знаходзіцца мінімум у двух метрах ад іншых людзей і пазбягаць масавых навал.

Навошта гэта трэба?

Кашляючы або чхаючы чалавек, які хварэе рэспіраторнай інфекцыяй такі як COVID-19, распаўсюджвае вакол сябе драбнюткія кроплі, якія змяшчаюць у сабе вірус. Калі вы знаходзіцеся занадта блізка да такога чалавека, то можаце заразіцца вірусам пры ўдыханні паветра.  Мэта сацыяльнага дыстанцыявання — зніжэнне верагоднасці кантакту паміж інфіцыраванымі і неінфіцыраванымі людзьмі, каб паменшыць узровень перадачы інфекцыі.  Прынцып сацыяльнага дыстанцыяваньня: чалавек арганізуе сваё жыццё такім чынам, каб скараціць на ¾ кантакты за межамі дома і на ¼ – на працы.  Калі людзі практыкуюць «сацыяльнае дыстанцыяванне», пазбягаючы грамадскіх месцаў і ў прынцыпе абмяжоўваючы свае перамяшчэнні, то распаўсюджванне інфекцыі запавольваецца, адбываецца стрымліванне выбуховага росту распаўсюджвання віруса.

ПРАВІЛЫ САЦЫЯЛЬНАГА ДЫСТАНЦЫЯВАННЯ

1. Калі вам неабходна набыць прадукты харчавання ў краме або лекі ў аптэцы, тады трымайцеся на адлегласці не менш за 2 метры ад іншых людзей. 

2. Калі ёсць такая магчымасць, то заказвайце тавары і лекі на дом, выкарыстоўваючы паслугі пошты ці кур'ера. 

3. Затуляйце рот і нос ахоўнай маскай, калі вы знаходзіцеся побач з іншымі людзьмі, у тым ліку, калі вам неабходна выйсці на вуліцу, напрыклад, у прадуктовы магазін.

4. Трымайцеся дыстанцыі не менш за 2 метры паміж сабой і іншымі, нават калі вы носіце ахоўную маску.

5. Пазбягайце як вялікіх, так і маленькіх навал людзей у прыватных і грамадскіх месцах, парках, крамах і т. д.

6. Працуйце з дому, калі гэта магчыма.

7. Па магчымасці пазбягайце выкарыстання любога віду грамадскага транспарту (асабліва перапоўненага), уключаючы таксі.

8. Заставайцеся на сувязі, знаходзячыся на адлегласці. Вельмі важна падтрымліваць сувязь з сябрамі і сям'ёй, якія не жывуць у вашым доме. Тэлефануйце ім, выкарыстоўвайце відэачат або заставайцеся на сувязі з дапамогай сацыяльных сетак.

ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН ЗА МЕЖАМІ ДОМА

У якіх выпадках можна выходзіць з дому:

  • Калі патрабуецца атрыманне тэрміновай медыцынскай дапамогі.
  • Неабходнасць наведвання месца працы.
  • Для набыцця тавараў першай неабходнасці ў выпадку немагчымасці іх дастаўкі кур'ерам ці сваякамі (знаёмымі).
  • Для правядзення адзіночнай прагулкі. Карыстацца ліфтам варта ў адзіночку.

Як паводзіць сябе пасля выхаду з дому:

  • На асабістым аўтамабілі у салоне павінен знаходзіцца адзін чалавек ці члены сям'і, якія пражываюць у адным доме. Выключэнне – неабходнасць суправаджэння чалавека ў экстранай сітуацыі (дастаўка ў медыцынскую ўстанову для аказання неадкладнай дапамогі).
  • Пазбягаць грамадскага транспарту.
  • У грамадскіх месцах прытрымлівацца адлегласці 1-1,5 м ад іншых людзей.
  • Выконваць гігіену рук і рэспіраторны этыкет.

Як паводзіць сябе на працы:

  • Прытрымлівацца адлегласці 1-1,5 м паміж працоўнымі месцамі супрацоўнікаў.
  • Як мага часцей мыць рукі, апрацоўваць спіртазмяшчальным антысептыкам (гелем, сурвэткамі).
  • Старацца не дакранацца да носа і рота, мыць рукі перад і пасля такіх дакрананняў.
  • Пры неабходнасці выкарыстоўваць аднаразовыя папяровыя хусткі, ручнікі, сурвэткі.

ПАЗБЯГАЙЦЕ ФІЗІЧНЫХ КАНТАКТАЎ, УКЛЮЧАЮЧЫ ПОЦІСКІ РУКАМІ І АБДЫМКІ

НЕ ДАКРАНАЙЦЕСЯ РУКАМІ ДА ТВАРУ

ЯК МАГА ЧАСЦЕЙ МЫЙЦЕ РУКІ

ЯК МАГА ЧАСЦЕЙ ПРАВЕТРЫВАЙЦЕ ПАМЯШКАННІ

ПРАВОДЗЬЦЕ ДЭЗІНФЕКЦЫЮ ПАВЕРХНЯЎ, АСАБЛІВА ДЗВЯРНЫХ РУЧАК І ПАВЕРХНЯЎ САМІХ ДЗВЯРЭЙ

РЭЗЮМЭ

Разам з іншымі метадамі абароны, захаванне дыстанцыі паміж людзьмі – адзін з лепшых спосабаў, які дапамагае пазбегнуць заражэння і запаволіць распаўсюджванне віруса.

Выконваючы правілы сацыяльнага дыстанцыявання, мы клапоцімся пра сябе і тых, хто побач з намі. 

Памятаеце пра гэта, беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Эксперт па пытаннях бяспекі і аховы працы
А.Гайдук