Гарантыя

Onduline® прапануе Вам гарантыю на свае матэрыялы

 

 

Помніце: прыдбаўшы матэрыял “Андулін”, Вы зрабілі слушны выбар

 

Наконт любога пытання, звязанага з мантажом Вашага даху, Вы можаце звярнуцца ў службу тэхнічнай падтрымкі кампаніі “Onduline” па тэлефонах: +375 17 2739836; Velcom  +375 44 7230378; e-mail: support@onduline.by

 

Вытворца гарантуе воданепранікальнасць ліста “Андулін” на працягу 15 год з моманту куплі пры захаванні наступных умоў:

1) мантаж выкананы ў адпаведнасці з інструкцыяй (у гарантыйным талоне);

2) у гарантыйным талоне мусяць быць адзнака аб даце продажу матэрыялу, подпіс і пячатка дылера.
 

Пад уздзеяннем сонечнага святла і атмасферных ападкаў колер лістоў можа змяніцца з цёмных тонаў на больш светлыя, што ёсць нармальнай з’явай для падобнага матэрыялу і не сведчыць пра недабраякаснасць тавару. Аднавіць колер ліста да першапачатковага можна пры дапамозе фарбы “Андупэйнт” гандлёвай маркі “Onduline”.


Гарантыя не пашыраецца на дэфекты, якія ўзніклі ў выніку:

а) непрафесійнага мантажу;

б) выкарыстання матэрыялу не ў адпаведнасці з яго прызначэннем;

в) няправільнага захоўвання матэрыялу;

г) выкарыстання няфірменных камплектуючых;

д) некваліфікаванага рамонту даху;

е) стыхійных бедстваў.

 

Onduline — мы працуем для Вашага камфорту.