Якасць

Уся прадукцыя кампаніі “Onduline” мае высокую якасць

 

Мы ўвесь час аптымізуем нашы тэхналагічныя працэсы для гарантавання якасці нашай прадукцыі. Мы робім гэта шляхам укаранення перадавых метадаў на ўсіх сваіх устаноўках і ва ўсіх працэсах, а таксама праз забеспячэнне кантролю якасці шляхам тэсціравання ўсіх нашых сістэм і матэрыялаў. Дзякуючы гэтаму нашы заводы адпавядаюць найстражэйшым стандартам вытворчасці і аховы навакольнага асяроддзя ў прамысловасці (вытворчасці сертыфікаваныя паводле стандартаў ISO 9001 і 14000). На ўсіх заводах працуюць лабараторыі, аснашчаныя самым сучасным абсталяваннем.

Апрача таго, мы рэгулярна прыцягваем да вывучэння якасці прадукцыі экспертаў дзяржаўных лабараторый для правядзення бесстаронняга незалежнага даследавання. Усё гэта дазваляе нам ствараць прадукты, якія адпавядаюць таму, што чакаюць ад нас нашы кліенты.

Лёгкая вага і надзейная гідраізаляцыя нашай прадукцыі дае істотныя перавагі для канчатковых спажыўцоў. Такія ўласцівасці нашых матэрыялаў, як пругкасць і эластычнасць, дазваляюць ім шчыльна апяразваць кожны мацавальны элемент (цвік), ствараючы надзейную заслону для ападкаў. Больш за тое, канчатковыя спажыўцы змогуць цешыцца спакойнымі і камфортнымі ўмовамі, створанымі пры дапамозе нашых матэрыялаў, у любое надвор’е.

На ўсіх заводах кампаніі “Onduline” ужываюцца аднолькавыя міжнародныя стандарты. Лабараторыі выкарыстоўваюць адны і тыя ж сертыфікаваныя прылады і тэхналогіі. Кантроль якасці можна падзяліць на некалькі этапаў. Першы пачынаецца з праверкі сыравіны, якая паступае на фабрыку. У прыватнасці, бітум тэсціруецца на глыбіню пранікнення іголкі, іншыя кампаненты — на вільготнасць. Візуальна кантралюецца ступень забруджанасці і адначасова выдаляюцца “чужародныя” элементы, калі такія выяўляюцца. Другі этап адбываецца ў момант вытворчасці лістоў — аперацыйны кантроль на вытворчай лініі, які дазваляе нам своечасова зрабіць карэкцыйныя захады, каб параметры працэсу не выйшлі за межы зададзеных рамак. Выкананне гэтых параметраў дае на выхадзе высакаякасны прадукт. Да такіх параметраў належаць, напрыклад, канцэнтрацыя папяровай масы, якая падаецца на мокры стол, утрыманне сухога рэчыва ў кардонным палатне на ўваходзе ў сушыльню, тэмпература прамочвання і іншыя. Заключны кантроль ажыццяўляе аддзел якасці. У яго ўваходзяць:

  • візуальны кантроль: ліст мусіць быць пазбаўлены механічных пашкоджанняў і дэфектаў афарбоўкі паверхні, мець разборлівую маркіроўку;
  • кантроль масы ліста: ён не павінен быць лягчэйшы або цяжэйшы за масу, вызначаную ў спецыфікацыі;
  • кантроль геаметрычных памераў ліста, якія мусяць адпавядаць спецыфікацыі;
  • кантроль механічных і фізічных уласцівасцей ліста — сілы праціскання, ступені абсорбцыі вады;
  • кантроль хімічнага складу ліста — працэнтных суадносін хімічных і механічных валокнаў цэлюлозы, працэнта ўтрымання попелу, масы пігменту і смалы ў лісце, працэнта насычэння бітумам.

Усе даныя кантролю афармляюцца ў выглядзе запісаў і затым архівуюцца. Толькі пасля праходжання ўсіх гэтых працэдур і пры атрыманні станоўчых вынікаў прадукцыя ідзе на продаж.