Пра кампанію “Onduline®”

Інфармацыя пра “Onduline”

 

 

Французская кампанія “OFIC SA” — адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў дахавых і водаўстойлівых матэрыялаў, — якая выпускае прадукцыю пад сусветна вядомай гандлёвай маркай “Onduline”, заснавана ў 1944 годзе дваццацісямігадовым Гастонам Грам’е.
У 1950 годзе непадалёк ад Парыжа была адкрыта першая майстэрня па вытворчасці хвалістых дахавых лістоў і адбыўся запуск лістоў “Андулін” на французскі рынак будаўнічых матэрыялаў. З гэтага часу і да сярэдзіны 1960-х гадоў фірма вырабляла толькі адзін прадукт — хвалістыя дахавыя лісты з цэлюлозы і бітуму “Андулін”, прызначаныя для крыцця дахаў будынкаў рознай канструкцыі.
У 1964 годзе офіс “OFIC SA” распачынае прасоўванне на еўрапейскі рынак, заснаваўшы гандлёвыя філіялы ў Італіі і Германіі, а таксама павялічвае асартымент сваёй прадукцыі.
У 1970-х гадах фірма ўмацоўвае свае пазіцыі ў Еўропе, адкрыўшы гандлёвыя прадстаўніцтвы ў Вялікабрытаніі і два новыя заводы — у Італіі і Бельгіі. У 1975 годзе фірма набывае структуру групы і, пашырыўшы вытворчасць, выходзіць на міжнародны рынак.
У 1980 годзе фірма стварае гандлёвыя прадстаўніцтвы ў Іспаніі і Партугаліі. У 1980—1990-х гадах офіс “OFIC” пашырае гандлёвую сетку ва Усходняй Еўропе, адкрыўшы філіялы ў Польшчы, Венгрыі, Чэхіі, Славакіі, Балгарыі і Румыніі.
У 1992 годзе офіс “OFIC SA” рэструктурызуецца. Ствараецца новае падраздзяленне — “Onduline Group”. Да фірмы далучаецца вытворчасць пластыкаў “Onduclair”. Адначасова фірма ўзбуйняе ўласную вытворчасць: рэканструююецца завод у Нармандыі, адкрываюцца новыя заводы ў Малайзіі і Турцыі, пачынаецца выпуск прадукцыі на ліцэнзаваным прадпрыемстве ў ЗША.

У 1990-х гадах адкрываюцца філіялы ў Расіі, Украіне, Бразіліі, ПАР. У 2000 годзе ўваходзяць у строй два новыя сучасныя заводы ў Іспаніі і Польшчы. У 2000-х гадах фірма працягвае ўмацоўваць свае пазіцыі ва ўсім свеце, ствараючы філіялы ў самых разнастайных пунктах зямнога шара — у Кітаі, Індыі, Мексіцы, Інданезіі. Распачынаюць сваю работу новыя заводы ў Францыі і Бразіліі. Асартыментны рад прыметна пашыраецца.
У нашай краіне “Onduline” упершыню з’явіўся ў 1998 годзе, а ў 2004 годзе ўжо быў створаны філіял кампаніі ў Мінску. Ужо ў першых месяцаў сваёй працы філіял паказаў добрыя тэмпы росту продажаў, імкненне і магчымасці заняць як мага большую нішу на рынку будаўнічых матэрыялаў,  пашырыць дылерскую сетку, дасягнуць максімальнага рэзультату. З часу заснавання філіяла найважнейшыя паказчыкі эфектыўнасці работы нязменна растуць.
У 2008 годзе адкрываецца новы завод у Расіі, а таксама філіялы ў Калумбіі, Перу, Чылі.
У 2008 годзе запускаецца вытворчасць “Андувілы”.
2008—2010 гады — пашырэнне сеткі гандлёвых прадстаўніцтваў у Лацінскай Амерыцы (Калумбія, Чылі, Перу) і Азіі (Індыя, Інданезія, В’етнам і г. д.).
У 2010 годзе група “Onduline” стварае кампанію “OFIC North America” ў ЗША і набывае амерыканскую фірму “Tallant Industries” — вытворцу лістоў “Андура” (аналагу лістоў “Андулін” у ЗША).
У сакавіку 2012 года адбыўся ўрачысты запуск другой лініі завода “Onduline” у Ніжнім Ноўгарадзе. З таго часу памянёны завод — найбуйнейшы з усіх заводаў групы “Onduline”, а таксама найбуйнейшая дахавая вытворчасць у Еўропе.
”Onduline” займае першае месца ў свеце сярод вытворцаў хвалістых цэлюлозна-бітумных дахавых пакрыццяў і першае месца ў Францыі сярод вытворцаў празрыстых дахавых матэрыялаў. 75 % еўрапейскага рынку хвалістых цэлюлозна-бітумных дахавых пакрыццяў складае прадукцыя “Onduline”.

Офіс кампаніі ў Парыжы

За сваю сямідзесяцігадовую гісторыю французская кампанія “Onduline” зрабілася адной з найбуйнейшых міжнародных груп. Сёння ў склад “Onduline” уваходзяць дваццаць пяць гандлёвых і вытворчых кампаній, адзінаццаць заводаў па вытворчасці дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў. Прадукцыя, што вырабляецца на прадпрыемствах “Onduline”, пастаўляецца больш як у шэсцьдзесят краін свету.
Прадукцыя карпарацыі “Onduline” з’явілася ў Беларусі ў 1998 годзе. Дзякуючы зладжанай рабоце матэрыял здолеў зацікавіць сваіх пакупнікоў, тэмпы продажаў раслі, і ў 2004 годзе было прынята рашэнне аб заснаванні філіяла “Onduline” у Беларусі. І ўжо тае ж восені распачало сваю дзейнасць ЗТАА “Андулін Будаўнічыя Матэрыялы”. За 10 год існавання філіяла продажы матэрыялу выраслі ў шмат разоў. З году ў год усё больш беларускіх дахаў крыюцца якасным матэрыялам “Андулін”. Пункты продажаў матэрыялаў “Андулін” прадстаўлены ва ўсіх кутках Беларусі. Выберыце найбліжэйшы да вас з дапамогай пошуку.