Андулін чарапіца

Бітумны хвалепадобны ліст у стыле "чарапіца"

Што такое “Андулін чарапіца”?

 

“Андулін Чарапіца” — гэта бітумны хвалепадобны дахавы ліст, які атрымаў новы вягляд! Вы ўжо знаёмы з традыйнымі лістамі “Андулін”, што выпускаюцца на заводах карпарацыі “ONDULINE® International” (Францыя) на працягу шмат год, а таксама з вумнымі лістамі "Андулін Смарт".

Лёгкі і трывалы, надзейны ў цяжкіх кліматычных умовах, "Андулін Чарапіца" атрымаў усе станоўчыя рысы вядомага разумнейшага ліста “Андулін-смарт!” ды зрабіўся яшчэ цікавейшым. Як і Андулін, так і яго вумная версія смарт, ліст Чарапіцы навогул не ўтрымлівае азбесту, ён бяспечны для здароўя і навакольнага асяроддзя. Чаму чарапіца? Паглядзіце на гэты ліст ды на тыя хвалі, якія яго ўтвараюць!
 
Склад ліста:
•    бітум
•    напаўняльнік
•    цэлюлозныя валокны
•    мінеральныя пігменты
    
Памеры ліста: 1,95 м х 0,96 м
Іншыя параметры ліста: вага 5,9 кг, 7 хваль, 18 цвікоў на ліст

 

 

Мантаж
лацвейшы і хутчэйшы
Надзейная
гідраізаляцыя
Маса дахавага крыцця
меншая
Нязменная
таўшчыня 3 мм

 

Колеравая гама:

  • карычневы 
  • зялёны
  • чырвоны

* Пад уздзеяннем сонечнага святла і атмасферных ападкаў колер лістоў можа змяніцца з цёмных тонаў на больш светлыя,
што ёсць нармальнай з’явай для матэрыялу і не сведчыць пра недабраякаснасць тавару. Аднавіць колер ліста да першапачатковага можна пры дапамозе фарбы
.

Змена колеру не ўплывае на якасць ліста і воданепранікальнасць усяго даху.

Чаму чарапіца

Унікальная тэхналогія насычэння бітумам натуральных валокнаў з наступным афарбоўваннем пры высокіх тэмпературы і ціску дазволіла стварыць высакаякасны прадукт.

 

УНІКАЛЬНАСЦЬ І ПРЫГАЖОСЦЬ:

 

 

 

НОВЫ ДАХ НА СТАРЫМ — ГЭТА РЭАЛЬНА!

 

Тэхналогія мантажу чарапіцы ОНДУЛИН не патрабуе суцэльнай лачання. Дзякуючы невялікай вазе самога ліста і лачанні, яго можна ўкладваць-над старой даху, НАПРЫКЛАД НА ШЫФЕР, 
не дэмантуючы яе і не адкрываючы будынак для атмасферных уздзеянняў. 

 

 

А ГАЛОЎНАЕ – ХУТКА!
 


 

А таксама звярніце ўвагу, што вонкавы выгляд чарапіцы такой самы як у металадахоўкі! І нават прыгажэй!

 

 

Асаблівасці матэрыялу: 

 

  • трывалы і даўгавечны: тэрмін службы больш за 70 гадоў 
  • просты ў мантажы: мінімум адходаў 
  • не ўтрымлівае азбесту: не таксічны 
  • воданепранікальны: гарантыя на воданепранікальнасць матэрыялу 15 гадоў 
  • бясшумны: асабліва пры дажджы і градзе
  • не схільны да карозіі

 

Памятайце аб тым, што Андулін Чарапіца ня шуміць ды ніколі не стане іржавы!

Андулін чарапіца vs ...

Андулін vs шыфер
У 4 разы лягчэйшы
Прывабны выгляд
Прыемны воку колер
Не ўтрымлівае азбесту
Просты і бяспечны мантаж
Наяўнасць усіх камплектуючых
Рацыянальны раскрой і мінімум адходаў

 

“ONDULINE®”
Болей за 75 год на рынку 
матэрыялаў дахавага крыцця

 

Андулін vs фарбаваны прафнасціл 
Не ржавее

Не лупіцца фарба
Ніжэй цеплаправоднасць і кандэнсацыя
Выглядае больш прывабна
Не награваецца
Не шуміць пры дажджы

 

Андулін vs ацынкоўка 
Высокія эстэтычныя якасці
Прывабны з выгляду
Прасцейшы ў мантажы
Адсутнасць фальцевая злучэнняў
Ніжэй цеплаправоднасць і кандэнсацыя
Трывалы да акіслення, карозіі ды ўздзеяння хімічных рэчываў
Не награваецца
Не шуміць пры дажджы

 

Андулін vs бітумная дахоўка
Не вымагае суцэльных лат
Таннейшы

 

Андулін vs металадахоўка
Не ржавее
Не аблазіць фарба
Не награваецца
Не шуміць пры дажджы
У некалькі разоў ніжэйшая кандэнсацыя

 

Андулін vs цэментава-пясчаная дахоўка
Лягчэйшы ў 13 разоў
Просты мантаж
Лепшая гідраізаляцыя
Таннейшы

 

Андулін vs імпартная металадахоўка
Таннейшы
Не награваецца
Не шуміць пры дажджы
У некалькі разоў ніжэйшая кандэнсацыя

 

Комплексны падыход

 
 Дах — самы адказны элемент любога дома. Акурат дах у найбольшай ступені зазнае ўдзеянне навакольнага асяроддзя, абараняючы жытло ад дажджу і снегу, спёкі і марозу, ветру і пылу. Сучасны дах уяўляе сабой досыць складаную інжынерную канструкцыю. Для таго каб зрабіць усё як след, каб змайстраваць сапраўды эфектыўны і даўгавечны дах, недастаткова выкарыстоўваць толькі дахавае крыццё — неабходна дахавая сістэма.

 

Кожны з элементаў дахавай сістэмы мае сваю важную функцыю, і яго адсутнасць на даху можа прычыніцца да сур’ёзных праблем. Напрыклад, Вы выдатна паслалі дахавае крыццё, але не прасачылі за шчыльным прыляганнем лістоў да коміна. У выніку дах цячэ, і ўся праца пайшла ў глум. Каб пазбегнуць падобных праблем, наша кампанія апрача лістоў дахавага крыцця прапануе Вашай увазе разнастайныя элементы, якія разам утвараюць дахавую сістэму “Андулін”. Гэтая сістэма, апрача лістоў дахавага крыцця, вільчакоў, яндоў, адмысловага мацавання, уключае яшчэ цэлы шэраг неабходных камлектуючых, належнае выкарыстанне якіх і дазволіць зрабіць дах Вашага дома яго сапраўднай засцярогай.

 

Мы прапануем Вам увесь спектр камлектуючых:

 

 

Вільчак

 

Выкарыстоўваецца для афармлення рабра даху.
Вырабляецца з таго самага матэрыялу, што і лісты Чарапіцы.

Даўжыня: 100 см
Шырыня: 48,5 см
Карысная даўжыня: 85 см
Колеры: як у лістоў Чарапіцы
Матэрыял: андулін Чарапіца

 

 

Ендава

 

Выкарыстоўваецца для афармлення стыку даху
з вертыкальнай сцяной, а таксама для афармлення яндоў даху.
 
Даўжыня: 100 см
Шырыня: 36 см
Карысная даўжыня: 85 см
Колеры: як у лістоў Чарапіцы
Матэрыял: андулін Чарапіца

 

 

Ветравая ліштва

 
Выкарыстоўваецца для афармлення франтона і схілу даху.
 
Даўжыня: 110 см
Карысная даўжыня: 95 см
Колеры: як у лістоў Чарапіца
Матэрыял: андулін Чарапіца

 

 

Цвікі

 
Выкарыстоўваюцца для мантажу (мацавання)
лістоў дахавага крыцця і камплектуючых да лат.

 

 

Дахавы вентылятар
 

 
У спалучэнні з адаптарам на трубаправод можа лёгка
ператварацца ў вентыляцыйны комін.
Устойлівы да ўздзеяння непагадзі
нават пры самых неспрыяльных умовах.
Сучасны дызайн забяспечвае хуткае і лёгкае майстраванне.

 

 

Накрывальны фартух

 
Выраблены з поліпрапілену, распрацаваны
для спалучэння лістоў андуліну з паверхняй сцяны.
Прыдатны для любога вугла нахілу даху.

Даўжыня: 940 мм
Таўшчыня: 1,4 мм

 

 

Запаўняльнік карніза (універсальны)

 
Універсальны запаўняльнік карніза для андуліну
засцерагае прасвет, які ўтвараецца на карнізе паміж
лістом дахавага крыцця і латамі, а таксама
на вільчаку паміж лістом дахавага крыцця і вільчаковым элементам.
Затуляць прасветы трэба для таго, каб у
паддахавую прастору не траплялі вільгаць і пыл,
не забіваўся снег, не пранікалі птушкі.
Ужываецца ў выпадку невентыляванага карніза.

Даўжыня: 940 мм
Таўшчыня: 25 мм
Матэрыял: успенены поліэтылен

 

 

Запаўняльнік карніза (вентыляваны)

 
Выраблены з чорнага поліпрапілену,
выкарыстоўваецца для забеспячэння вентыляцыі
прасторы пад дахам і адначасова
не дае трапіць туды птушкам.

Даўжыня: 1000 мм

 

 

Вентыляцыйны комін

 
Выкарыстоўваецца для вентыляцыі нежылой
паддахавай прасторы, цалкам адпавядае профілю
андуліну, забяспечвае дасканалую засцярогу ад непагадзі.
 
Шырыня: 470 мм
Даўжыня: 860 мм
 
Матэрыял: андулін
Даўжыня коміна: 600 мм
Таўшчыня коміна: 3 мм
Дыяметр коміна: 11 см

 

 

Дахавы люк (акно)

 
Забяспечвае дах святлом і паветрам, а таксама служыць выхадам на дах.
Сучасны дызайн прадухіляе пранікненне дажджу і снегу.
Хутка і лёгка майструецца.

Даўжыня: 890 мм
Шырыня: 660 мм
Вышыня: 150 мм
Таўшчыня: 3 мм
Плошча акна: 360 x 420 мм

Маса: 2,4 кг

 

 

Універсальная карнізная каробка

 

Выкарыстоўваецца пад лістамі андуліну на ўжо гатовых дахах,
каб пазбегнуць зрушэння вадасцёкавых латакоў і
зменшыць навісаючы край ліста.
Пры выкарыстанні паўзверх іншага
дахавага матэрыялу дазваляе пазбегнуць абразання
ўжо наяўных лістоў з краёў, што дае
неацэнную перавагу пры рабоце з азбеставымі дахамі.

 

 

Самаклейная стужка “Андубанд”

 
Выкарыстоўваецца для герметызацыі. Падрабязней гл. спасылку.

Захоўванне

 

 

 

Захоўванне

 

Правілы захоўвання лістоў "Чарапіца" і камплектуючых да іх:
 
1. Захоўванне павінна адбывацца ў сухіх закрытых неацепленых памяшканнях (дазваляецца выкарыстанне ацепленых памяшканняў, аднак у гэтым няма неабходнасці).
2. Матэрыял складаецца ў стосы і захоўваецца ў гарызантальным становішчы, пры гэтым не павінна дапускацца зрушэнне лістоў адзін адносна другога.
3. Стосы размяшчаюцца на паддонах, якія ўсталёўваюцца на роўнай паверхні.
4. Матэрыял мусіць захоўвацца на адлегласці не меншай за 1 м ад крыніцы цеплавой энергіі.
5. Не дапускаецца ўздзеянне хімічных рэчываў, агрэсіўных вадкасцей, здольных выклікаць разбурэнне матэрыялу.
6. Не дазваляецца праводзіць паблізу ад месца захоўвання матэрыялу зварачныя, агнявыя, слясарныя і іншыя работы, якім спадарожнічае іскраўтварэнне і накіраванае ўдзеянне цеплавой энергіі, а таксама работы, што могуць прывесці да механічных пашкоджанняў складзенага непадалёк матэрыялу.
7. Не рэкамендуецца захоўваць матэрыял пад уздзеяннем адкрытых прамянёў сонца.

 

 

Пагрузачна-разгрузачныя работы і перавозка Чарапіцы:
 
1. Выбіраючы транспартны сродак для перавозкі матэрыялу, помніце:
    а) габарытныя памеры паддонаў з матэрыялам “Чарапіца” складаюць:
       даўжыня — 2,10 м;
       шырыня — 1,05 м;
       вышыня — 1,60 м і 1,00 м (для паддонаў на 300 і 150 лістоў адпаведна).
    б) маса брута аднаго паддона складае 1,95 т і 0,99 т (для паддонаў на 300 і 150 лістоў адпаведна).
2. Падчас пагрузкі, разгрузкі і размяшчэння матэрыялу не дапускаецца:
    а) вымаць лісты са стоса поцягам;
    б) наносіць удары па лістах;
    в) скідаць лісты з вышыні;
    г) выгружаць прафіляваныя вырабы на заводненыя і забруджаныя ўчасткі тэрыторыі.
3. Механізаваная пагрузка ажыццяўляецца з захопам па даўжыні паддона.
4. Немеханізаваная ручная пагрузка ажыццяўляецца ў пальчатках ці рукавіцах, пры гэтым здымаць, падымаць і пераносіць лісты трэба акуратна. Будзьце асцярожныя ў ветранае надвор’е.
5. Паддоны павінны быць размешчаны і надзейна замацаваны ў кузаве транспартнага сродку ў адпаведнасці з Правіламі бяспечнага размяшчэння і мацавання грузаў у кузаве аўтамабільнага транспартнага сродку (пастанова Мінтранса № 58). Варта звярнуць увагу на неабходнасць такога мацавання, якое б выключала перамяшчэнне і зрушэнне паддонаў адзін адносна другога. Паўзверх упаковак забаронена размяшчаць любыя цяжкія грузы, бо гэта можа прычыніцца да дэфармацыі лістоў.
6. Перавага павінна аддавацца выкарыстанню тэнтаваных (закрытых) машын. Пры перавозцы на невялікія адлегласці транспарт можа быць адкрытым.

Чарапіца — гэта прыгожа

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Чарапіца — гэта прыгожа!

 

Болей фота, калі ласка, глядзіце ў галерэі: https://photos.app.goo.gl/dHU9BNBY72ZXT2wf7​

 

 

Паспрабуйце і Вы!