ONDULINE® smart! (Андулін смарт!)

Бітумны хвалепадобны ліст дахавага крыцця у стыле smart!

Што такое “ONDULINE® smart!”?

ONDULINE® smart!” — гэта бітумны хвалепадобны дахавы ліст, які паразумнеў! Вы ўжо знаёмы з традыйынымі лістамі “Андулін”, што выпускаюцца на заводах карпарацыі “ONDULINE® International” (Францыя) на працягу 70 год. Лёгкі і трывалы, надзейны ў цяжкіх кліматычных умовах, “Андулін-смарт!” зрабіўся разумнейшым. Як і андулін, гэты ліст не ўтрымлівае азбесту, бяспечны для здароўя і навакольнага асяроддзя.
 
Склад ліста:
•    бітум
•    напаўняльнік
•    цэлюлозныя валокны
•    мінеральныя пігменты
    
Памеры ліста: 1,95 м х 0,95 м

 

 

Мантаж
лацвейшы і хутчэйшы
Надзейная
гідраізаляцыя
Маса дахавага крыцця
меншая
Неизменная
толщина 3 мм

 

 

Колеравая гама:

* Пад уздзеяннем сонечнага святла і атмасферных ападкаў колер лістоў можа змяніцца з цёмных тонаў на больш светлыя,
што ёсць нармальнай з’явай для падобнага матэрыялу і не сведчыць пра недабраякаснасць тавару.
 Аднавіць колер ліста да першапачатковага можна пры дапамозе фарбы “Андупэйнт” гандлёвай маркі “
ONDULINE®”.

Чаму ONDULINE® smart!

Чаму “smart”?

 

Слова “smart мае шэраг значэнняў, вось найбольш пашыраныя з іх:

•    кемлівы
•    здагадлівы
•    разумны
•    хуткі
•    модны

У наш час гэты тэрмін вельмі часта выкарыстоўваецца ў назвах тэхнічных навінак, каб падрэсліць іх высокі ўзровень і засведчыць, што гэта вельмі “разумная” і шматфункцыянальная тэхніка.
Карпарацыя “Onduline” рада прапанаваць Вашай увазе новы ліст дахавага крыцця, да якога можна з упэўненасцю дапасаваць усе гэтыя азначэнні.
 
“Андулін-смарт!” складаецца з апрацаваных згодна з адмысловай тэхналогіяй цэлюлозных валокнаў, насычаных бітумам з дамешкам мінеральных кампанентаў і пігментаў. Матэрыял экалагічны як на стадыі вытворчасці, так і ў працэсе эксплуатацыі на даху
 
“Андулін” — мы не засмечваем навакольнага асяроддзя.
 
Гэтаксама як і класічны андулін, “Андулін-смарт!” не паддаецца карозіі. А град, птушкі і дождж ніколі не перашкодзяць нават самаму чуйнаму сну.
 
Вось жа, “смарт!”.

 

Разумны замок
Пры мантажы разумны замок працуе як накіравальныя і фіксуе лісты так, каб атрымаць ідэальна роўны край.
 


Меткі для цвікоў і літыя плешкі
На кожным лісце “Андулін-смарт!” ужо ёсць пазнакі ў тых месцах, куды трэба забіваць цвікі.
Цяпер мантаж даху стаў яшчэ лацвейшы і прасцейшы: не трэба пазначаць, адмерваць і выраўноўваць.
Усё гэта зроблена на разумным лісце “смарт!”.

 

Smart Lock
Дзякуючы форме судакранальных паверхняў у месцы напуску ствараецца перашкода для працякання вады

 

Меншая вага
У параўнанні з класічнымі лістамі “Андулін” канцавы нахлёст
зменшыўся з 17 да 12 мм. Дзякуючы гэтаму зменшылася вага
дахавага крыцця.

  

 

ONDULINE® smart! vs ...

Андулін vs шыфер
У 4 разы лягчэйшы
Прывабны выгляд
Прыемны воку колер
Не ўтрымлівае азбесту
Просты і бяспечны мантаж
Наяўнасць усіх камплектуючых

“ONDULINE®”
70 год на рынку 
матэрыялаў дахавага крыцця

 

Андулін vs фарбаваны прафнасціл 
Не ржавее
Выглядае больш прывабна
Не награваецца
Не шуміць пры дажджы

 

Андулін vs ацынкоўка 
Прывабны з выгляду
Прасцейшы ў мантажы
Трывалы да акіслення і карозіі
Не награваецца
Не шуміць пры дажджы

Андулін vs бітумная дахоўка
Не вымагае суцэльных лат
Таннейшы

 

Андулін vs металадахоўка
Не ржавее
Не аблазіць фарба
Не награваецца
Не шуміць пры дажджы
У некалькі разоў ніжэйшая кандэнсацыя

Андулін vs цэментава-пясчаная дахоўка
Лягчэйшы ў 13 разоў
Просты мантаж
Лепшая гідраізаляцыя
Таннейшы

Андулін vs імпартная металадахоўка
Таннейшы
Не награваецца
Не шуміць пры дажджы
У некалькі разоў ніжэйшая кандэнсацыя

Комплексны падыход

 
Дах — самы адказны элемент любога дома. Акурат дах у найбольшай ступені зазнае ўдзеянне навакольнага асяроддзя, абараняючы жытло ад дажджу і снегу, спёкі і марозу, ветру і пылу. Сучасны дах уяўляе сабой досыць складаную інжынерную канструкцыю. Для таго каб зрабіць усё як след, каб змайстраваць сапраўды эфектыўны і даўгавечны дах, недастаткова выкарыстоўваць толькі дахавае крыццё — неабходна дахавая сістэма.

 

Кожны з элементаў дахавай сістэмы мае сваю важную функцыю, і яго адсутнасць на даху можа прычыніцца да сур’ёзных праблем. Напрыклад, Вы выдатна паслалі дахавае крыццё, але не прасачылі за шчыльным прыляганнем лістоў да коміна. У выніку дах цячэ, і ўся праца пайшла ў глум. Каб пазбегнуць падобных праблем, наша кампанія апрача лістоў дахавага крыцця прапануе Вашай увазе разнастайныя элементы, якія разам утвараюць дахавую сістэму “Андулін”. Гэтая сістэма, апрача лістоў дахавага крыцця, вільчакоў, яндоў, адмысловага мацавання, уключае яшчэ цэлы шэраг неабходных камлектуючых, належнае выкарыстанне якіх і дазволіць зрабіць дах Вашага дома яго сапраўднай засцярогай.

 

Мы прапануем Вам увесь спектр камлектуючых:






Вільчак

Выкарыстоўваецца для афармлення рабра даху.
Вырабляецца з таго самага матэрыялу, што і лісты “Андулін”.

Даўжыня: 100 см
Шырыня: 48,5 см
Карысная даўжыня: 85 см
Колеры: як у лістоў “Андулін”
Матэрыял: андулін


Ендава
 

Выкарыстоўваецца для афармлення стыку даху
з вертыкальнай сцяной, а таксама для афармлення яндоў даху.
 
Даўжыня: 100 см
Шырыня: 36 см
Карысная даўжыня: 85 см
Колеры: як у лістоў “Андулін”
Матэрыял: андулін

Ветравая ліштва
 
Выкарыстоўваецца для афармлення франтона і схілу даху.
 
Даўжыня: 110 см
Карысная даўжыня: 95 см
Колеры: як у лістоў “Андулін”
Матэрыял: андулін

Цвікі
 
Выкарыстоўваюцца для мантажу (мацавання)
лістоў дахавага крыцця і камплектуючых да лат.

Дахавы вентылятар
 

У спалучэнні з адаптарам на трубаправод можа лёгка
ператварацца ў вентыляцыйны комін.
Устойлівы да ўздзеяння непагадзі
нават пры самых неспрыяльных умовах.
Сучасны дызайн забяспечвае хуткае і лёгкае майстраванне.

Накрывальны фартух
 
Выраблены з поліпрапілену, распрацаваны
для спалучэння лістоў андуліну з паверхняй сцяны.
Прыдатны для любога вугла нахілу даху.

Даўжыня: 940 мм
Таўшчыня: 1,4 мм

Запаўняльнік карніза (універсальны)
 
Універсальны запаўняльнік карніза для андуліну
засцерагае прасвет, які ўтвараецца на карнізе паміж
лістом дахавага крыцця і латамі, а таксама
на вільчаку паміж лістом дахавага крыцця і вільчаковым элементам.
Затуляць прасветы трэба для таго, каб у
паддахавую прастору не траплялі вільгаць і пыл,
не забіваўся снег, не пранікалі птушкі.
Ужываецца ў выпадку невентыляванага карніза.

Даўжыня: 940 мм
Таўшчыня: 25 мм
Матэрыял: успенены поліэтылен

Запаўняльнік карніза (вентыляваны)
 
Выраблены з чорнага поліпрапілену,
выкарыстоўваецца для забеспячэння вентыляцыі
прасторы пад дахам і адначасова
не дае трапіць туды птушкам.

Даўжыня: 1000 мм

Вентыляцыйны комін
 
Выкарыстоўваецца для вентыляцыі нежылой
паддахавай прасторы, цалкам адпавядае профілю
андуліну, забяспечвае дасканалую засцярогу ад непагадзі.
 
Шырыня: 470 мм
Даўжыня: 860 мм
 
Матэрыял: андулін
Даўжыня коміна: 600 мм
Таўшчыня коміна: 3 мм
Дыяметр коміна: 11 см


Дахавы люк (акно)
 
Забяспечвае дах святлом і паветрам, а таксама служыць выхадам на дах.
Сучасны дызайн прадухіляе пранікненне дажджу і снегу.
Хутка і лёгка майструецца.

Даўжыня: 890 мм
Шырыня: 660 мм
Вышыня: 150 мм
Таўшчыня: 3 мм
Плошча акна: 360 x 420 мм

Маса: 2,4 кг

Універсальная карнізная каробка

Выкарыстоўваецца пад лістамі андуліну на ўжо гатовых дахах,
каб пазбегнуць зрушэння вадасцёкавых латакоў і
зменшыць навісаючы край ліста.
Пры выкарыстанні паўзверх іншага
дахавага матэрыялу дазваляе пазбегнуць абразання
ўжо наяўных лістоў з краёў, што дае
неацэнную перавагу пры рабоце з азбеставымі дахамі.

Самаклейная стужка “Андубанд”
 
Выкарыстоўваецца для герметызацыі. Падрабязней гл. спасылку.

Захоўванне

 

 

Захоўванне

Правілы захоўвання лістоў “Андулін” і камплектуючых да іх:
 
1. Захоўванне павінна адбывацца ў сухіх закрытых неацепленых памяшканнях (дазваляецца выкарыстанне ацепленых памяшканняў, аднак у гэтым няма неабходнасці).
2. Матэрыял складаецца ў стосы і захоўваецца ў гарызантальным становішчы, пры гэтым не павінна дапускацца зрушэнне лістоў адзін адносна другога.
3. Стосы размяшчаюцца на паддонах, якія ўсталёўваюцца на роўнай паверхні.
4. Матэрыял мусіць захоўвацца на адлегласці не меншай за 1 м ад крыніцы цеплавой энергіі.
5. Не дапускаецца ўздзеянне хімічных рэчываў, агрэсіўных вадкасцей, здольных выклікаць разбурэнне матэрыялу.
6. Не дазваляецца праводзіць паблізу ад месца захоўвання матэрыялу зварачныя, агнявыя, слясарныя і іншыя работы, якім спадарожнічае іскраўтварэнне і накіраванае ўдзеянне цеплавой энергіі, а таксама работы, што могуць прывесці да механічных пашкоджанняў складзенага непадалёк матэрыялу.
7. Не рэкамендуецца захоўваць матэрыял пад уздзеяннем адкрытых прамянёў сонца.

Пагрузачна-разгрузачныя работы і перавозка андуліну:
 
1. Выбіраючы транспартны сродак для перавозкі матэрыялу, помніце:
    а) габарытныя памеры паддонаў з матэрыялам “Андулін” складаюць:
       даўжыня — 2,10 м;
       шырыня — 1,05 м;
       вышыня — 1,60 м і 1,00 м (для паддонаў на 300 і 150 лістоў адпаведна).
    б) маса брута аднаго паддона складае 1,95 т і 0,99 т (для паддонаў на 300 і 150 лістоў адпаведна).
2. Падчас пагрузкі, разгрузкі і размяшчэння матэрыялу не дапускаецца:
    а) вымаць лісты са стоса поцягам;
    б) наносіць удары па лістах;
    в) скідаць лісты з вышыні;
    г) выгружаць прафіляваныя вырабы на заводненыя і забруджаныя ўчасткі тэрыторыі.
3. Механізаваная пагрузка ажыццяўляецца з захопам па даўжыні паддона.
4. Немеханізаваная ручная пагрузка ажыццяўляецца ў пальчатках ці рукавіцах, пры гэтым здымаць, падымаць і пераносіць лісты трэба акуратна. Будзьце асцярожныя ў ветранае надвор’е.
5. Паддоны павінны быць размешчаны і надзейна замацаваны ў кузаве транспартнага сродку ў адпаведнасці з Правіламі бяспечнага размяшчэння і мацавання грузаў у кузаве аўтамабільнага транспартнага сродку (пастанова Мінтранса № 58). Варта звярнуць увагу на неабходнасць такога мацавання, якое б выключала перамяшчэнне і зрушэнне паддонаў адзін адносна другога. Паўзверх упаковак забаронена размяшчаць любыя цяжкія грузы, бо гэта можа прычыніцца да дэфармацыі лістоў.
6. Перавага павінна аддавацца выкарыстанню тэнтаваных (закрытых) машын. Пры перавозцы на невялікія адлегласці транспарт можа быць адкрытым.