ONDUVILLA® (Андувiла)

Дызайнерскі матэрыял "ад куцюр"

Што такое “Андувіла”?

 

Гісторыя “Андувілы” — гэта гісторыя стварэння дызайнерскага матэрыялу “ад куцюр”. Гады працы прывялі нашу каманду дызайнераў, тэхнікаў і тэхнолагаў да таго выніку, які мы бачым сёння. “Ад куцюр” на даху, пагадзіцеся, гучыць нязвыкла. Але, тым не менш, чаму б і не? Асабліва калі ўлічыць той факт, што наша кампанія “Onduline” паводле нацыянальнасці — “францужанка”, а таму правамерна можа лічыць сабе далучанай да свету высокай моды, так бы мовіць, дзякуючы свайму паходжанню. Вось жа, смялей у дарогу, з новым дахавым крыццём і новымі ідэямі ад куцюр!

 

Onduline Belarus
Мы працуем для Вас

 

Ужыванне

 


“Onduvilla®” ідэальна пасуе любым канфігурацыям даху

 

 

 

Індывідуальныя жылыя дамы

Сельскагаспадарчыя пабудовы

Дамы ў зонах адпачынку

 

Гісторыка-культурныя аб’екты


Культавыя збудаванні

Адміністрацыйныя збудаванні

 

 

 

“ONDUVILLA®” — дахавы матэрыял,

лёгкі і зручны ў мантажы і эксплуатацыі

Паглядзіце, як цікава выглядаюць дамы з “ONDUVILLA®”, ці ж не праўда?

Дзякуючы сваёй структуры

ONDUVILLA®” прыглушае шум дажджу

І пры будаўніцтве новых будынкаў, і пры рэканструкцыі старых дах павінен лёгка майстравацца, а потым надзейна служыць, каб дзейнасць аб’ектаў, накрытых ім, не парушалася.

ONDUVILLA®”  — гэта добрае вырашэнне, якое спалучае ў сабе прастату мантажу і даўгавечнасць гідраізаляцыі


ONDUVILLA®” — цікавыя і актуальныя

вырашэнні на ўсе выпадкі жыцця. Паспрабуйце цяпер!

Вы не пашкадуеце!


 

Характарыстыкі

 

Ліст


Даўжыня: 106 см
Шырыня: 40 см
Таўшчыня: 3 мм
Вышыня хвалі: 4 см


Плошча, накрываная лістом: 0,312 м²
Маса аднаго ліста: 1,27 кг
Маса 1 м² пакрыцця: 4 кг

 

  • Ліст мацуецца да лат цвікамі з маналітнымі плешкамі ў грэбень хвалі. 
  • Месца праколу ліста герметызуецца і гідраізалюецца пластычным бітумам у зрэзе, зробленым самім цвіком!
  • Не шуміць, не ржавее, не дапускае ўтварэння кандэнсату, не награваецца на сонцы
 

 

На кожным лісце ёсць гідразамок “Smart Lock”, які размешчаны з краёў ліста у выглядзе дзвюх палос. Для атрымання правільнага напуску дастаткова проста састыкаваць гэтыя палосы між сабою, і “Smart Lock” будзе засцерагаць дах ад працечак, ствараючы вадзяны бар’ер.

 

Упакоўка

 

Колькасць лістоў: 10
Маса упакоўкі: 12,7 кг
Плошча, накрываная ўпакоўкай: 3,12 м²

 

 



 

 

Варыянты колераў

Хваля інавацыі ўвесь час рухаецца наперад, і ў Беларусь яна прыносіць новае вырашэнне — лісты дахавага крыцця “Андувіла 3D”.

Пазычыўшы ад ужо вядомай беларусам традыцыйнай “Андувілы” толькі найлепшае — даўгавечнасць, надзейнасць, прывабны выгляд, прастату мантажу і зручнасць перавозкі, — новая распрацоўка італьянскіх дызайнераў дахавага крыцця прапануе Вам унікальнае вырашэнне дахавых праблем. Новая “Андувіла 3D” адразу вабіць позірк сваім выглядам: дзякуючы адмысловай сістэме афарбоўкі лістоў Ваш дах набудзе чароўны выгляд міжземнаморскіх дамкоў, укрытых натуральнай дахоўкай. Пры вонкавым падабенстве, зрэшты, “Андувіла 3D” мае шэраг пераваг — гэта лёгкая вага матэрыялу, прастата мантажу і невялікі кошт як лат, так і саміх лістоў.

 

Варыянты колераў:

Brown · Карычневы

 

Red · Чырвоны

 

Green · Зялёны

 

Napolitano · Неапалітана

 

Tourino · Турына

 

Fiorentino · Фіарэнтына

 

Апрача знадворнага выгляду даху, якім Вам неадменна захочацца пахваліцца перад суседзямі, новая “Андувіла 3D” прапануе комплексны падыход да ўладкавання даху: цяпер вы можаце аснасціць Ваш дах усімі неабходнымі даборнымі элементамі. Яны зроблены з таго ж матэрыялу, што і лісты “Андувіла 3D”, і маюць тыя самыя ўласцівасці, а таму Вы можаце быць пэўныя ў Вашым даху як ніколі раней.

“Андувіла 3D” — універсальнае вырашэнне. Усяго праз некалькі гадзін Вы атрымліваеце надзейнае і надзвычай прыгожае дахавае крыццё для любых Вашых пабудоў — ад паветак, тэрас, альтанак, садовых дамкоў да рэспектабельных катэджаў і віл. Багацце колераў дазваляе зрабіць дах, які будзе адпавядаць акурат Вашаму густу, а склад ліста, аналагічны праверанаму дзесяцігоддзямі знакамітаму лісту “Андулін”, не дазволіць засумнявацца ў яго якасці, надзейнасці і даўгавечнасці.

“Андувіла 3D” — дах, якім можна ганарыцца!

 

 

 

 

 

 

 

 

Болей фота, калі ласка, глядзіце ў галерэі: https://photos.app.goo.gl/orEfAFkxoVjCsQGj7

 

Таксама запрашаем наведаць наш youtube-канал: https://www.youtube.com/watch?v=XYVJiMFh7Aw&list=PLQJIKm9UZSYutgJtdn2Y_0o85L3daySfH


* Пад уздзеяннем сонечнага святла і атмасферных ападкаў колер лістоў можа змяніцца з цёмных тонаў на больш светлыя,  што ёсць нармальнай з’явай для ўсех дахавых матэрыялаў і не сведчыць пра недабраякаснасць тавару. Аднавіць колер ліста да першапачатковага можна пры дапамозе фарбы “Андупэйнт” гандлёвай маркі “Onduline”.

 

 

ONDUVILLA® vs...

 

ONDUVILLA®

  • аб’ёмная, лісты не трацяць зададзенай формы
  • не вымагае дадатковай гідраізаляцыі
  • не зазнае пашкоджанняў пры ажыццяўленні мантажу згодна з інструкцыяй
  • невялікія лісты, можна перавозіць у багажніку
  • лісты не растрэскваюцца, фарба не аблазіць, раўнамерна выцвітае з цягам часу
  • не шуміць, не награваецца, не спрыяе ўтварэнню кандэнсату
  • матэрыял не мае патрэбы ў маланкаадводзе, бо з’яўляецца дыэлектрыкам і праз гэта не назапашвае электрычных зарадаў, не іскрыць

 

Гнуткая дахоўка vs ONDUVILLA®

  • пляскатае неаб’ёмнае крыццё
  • вымагае суцэльных лат і гідраізаляцыйнага дывана
  • хадзіць можна, але магчымы пашкоджанні дэкаратыўнай пасыпкі
  • можа аблезці дэкаратыўная пасыпка, раўнамерна выцвітае з цягам часу

 

Металадахоўка vs ONDUVILLA®

  • магчымы пашкоджанні паверхні, драпіны
  • габарытныя лісты, патрабуецца грузавы аўтамабіль
  • можа аблезці фарба, раўнамерна выцвітае з цягам часу
  • шуміць, награваецца на сонцы і спрыяе ўтварэнню кандэнсату

Аксесуары і камплектуючыя

 

 


​Накладка

 

Накладка на вільчак і канты даху,
выкарыстоўваецца для дахаў са схілам 60 % (каля 31 градуса).

Даўжыня: 106 cм

Шырыня: 17,5 cм

Тарцовая заглушка

 

Прызначана для канчатковага афармлення краю вільчака і кантаў даху,
выкарыстоўваецца для дахаў са схілам да 60 %.

 

Даўжыня: 106 cм

Шырыня: 17,5 см

Ветравая ліштва

 

Ужываецца для забеспячэння воданепранікальнасці на канцах даху.
Можа выкарыстоўвацца як з левага, так і з правага боку.
 

Даўжыня: 104 cм

Шырыня: 10,5 cм

Вышыня: 11,4 cм

 

Самаклейная стужка для вентыляванага вільчака “Андулеер Слім”

Выкарыстоўваецца для вентыляцыі паддахавай прасторы,
у першую чаргу яе вільчаковай часткі,
а таксама засцерагае ад трапляння пад дах насякомых,
спораў моху і насення раслін.


Самаклейная стужка “Андубанд”


Складаецца з трывалай алюмініевай фольгі і бітуму.
Выкарыстоўваецца для герметызацыі вільчаковых элементаў.

 

Вентыляваны запаўняльнік карніза

Бар’ер для птушак і дробных жывёл у адкрытай прасторы пад навіссю даху і вільчака.
Профіль універсальны — адпавядае профілю лістоў як “Onduvilla®”, так і “Onduline®”.

Даўжыня: 61 см

Вентылятар дахавы

Вентылятар “Onduvilla®” забяспечвае натуральную вентыляцыю прасторы даху.
Мае засцярогу ад насякомых і снегу. 


Плошча вентыляцыі: 12 500 мм²

Шырыня*: 40 см
Даўжыня*: 48 см


* Установачныя памеры

Вентыляцыйны комін

 

Шырыня*: 40 см
Даўжыня*: 48 см

​* Установачныя памеры

Акно дахавае

 

Памеры бачнага абсягу акна: 45 x 55 cм


Шырыня*: 77 см
Даўжыня*: 70 см

​* Установачныя памеры

Цвікі дахавыя

 

Прызначаны для мантажу лістоў “Андувіла” і аксесуараў да іх.