Умовы & Пагадненні

Тут Вы знойдзеце ўмовы і пагадненні, звязаныя з гэтым сайтам.

Веб-сайт, на якім Вы цяпер знаходзіцеся, і ўся інфармацыя, размешчаная на ім, з’яўляюцца ўласнасцю кампаніі “Onduline” і абаронены аўтарскім правам. Наведваючы любую старонку гэтага веб-сайта, Вы пагаджаецеся з прыведзенымі ніжэй умовамі і пагадненнямі.

Кампанія “Onduline” стварыла гэты веб-сайт, каб расказаць на ім пра сваю прадукцыю — пра матэрыялы, якія цяпер выпускаюцца, а таксама тыя, што з’яўляюцца навінкамі. Кампанія “Onduline” імкнецца да таго, каб уся інфармацыя, прысутная на веб-сайце, была актуальная і не мела памылак; у той жа час гэта не дае гарантый адносна дакладнасці або паўнаты інфармацыі і спасылак, прыведзеных тут.

Змест гэтага веб-сайта прызначаны выключна для надання інфармацыі наведвальнікам. Кампанія “Onduline” пакідае за сабой права ў любы час змяніць, выдаліць ці выправіць інфармацыю, размешчаную на гэтым веб-сайце, без адмысловага папярэджання.

Кампанія “Onduline” і яе супрацоўнікі не могуць быць ніякім чынам адказныя за прамыя ці ўскосныя пашкоджанні і/або страты, якія могуць быць панесены Вамі ў выніку выкарыстання гэтага веб-сайта, уключаючы любую няўдачу ў рабоце, памылку, нядбайнасць, недагляд, а таксама магчымыя дзеянні камп’ютарнага віруса і г. д. Выкарыстанне гэтага веб-сайта і яго зместу ажыццяўляецца на Вашу ўласную рызыку.

Кампанія “Onduline” таксама не нясе адказнасці за выкарыстанне звязаных з яе матэрыяламі старонніх веб-сайтаў, якія не з’яўляюцца часткай гэтага сайта.

Любая інфармацыя, відарысы, гандлёвыя маркі, эмблемы, лагатыпы, тэксты і іншае, змешчанае на гэтым веб-сайце, з’яўляецца выключнай уласнасцю кампаніі “Onduline”, а іх размяшчэнне прызначана выключна для надання інфармацыі наведвальнікам.

Любая інфармацыя, змешчаная на гэтым веб-сайце, можа быць выкарыстана з папярэдняй пісьмовай згоды кампаніі “Onduline”.