Пытанні і адказы

Часта задаваныя пытанні і адказы пра матэрыялы “Onduline®”

 

  • З чаго складаецца андулін?
     

У склад лістоў уваходзяць цэлюлоза, бітум, смала, мінеральныя кампаненты, пігменты. Цэлюлоза ўтварае трывалую аснову, бітум робіць яе валокны воданепранікальнымі, смала і мінеральныя дамешкі — устойлівымі да ўплыву непагадзі. Больш як пяцідзесяцігадовы досвед выкарыстання матэрыялаў “Андулін” у свеце даводзіць іх надзейнасць.

 

  • Якую нагрузку вытрымлівае ліст “Андулін”?


Ліст “Андулін” пры правільным мантажы вытрымлівае снегавую нагрузку да 960 кг/м2, ураганны вецер да 192 м/с, перапады тэмпературы ад -60 да +110 градусаў Цэльсія, дазваляе даросламу чалавеку хадзіць па толькі што насланым даху.

 

  • Наколькі даўгавечны андулін?


Кампанія “Onduline” дае заводскую гарантыю на воданепранікальнасць на 15 год. Тэрмін службы дахавага крыцця дасягае 50 год (пра гэта сведчыць добры стан будынкаў у Францыі, накрытых першымі лістамі, вырабленымі на заводзе кампаніі). Даўгавечнасць ліста грунтуецца яшчэ на тым, што ён адметны нізкім водапаглынаннем і ўстойлівы да ўздзеяння грыбка, бактэрый і мікраарганізмаў.

 

  • Калі ў мяне складаны дах, ці ёсць магчымасць гнуць лісты?


Лісты “Андулін” могуць выкарыстоўвацца пры вуглах схілу ад 5 да 90 градусаў. Яны добра гнуцца як уздоўж, так і ўпоперак і таму могуць быць усталяваны на крывалінейных паверхнях з радыусам крывізны ад 5 м і большым. Лёгкасць мантажу (ліст можна адрэзаць нажоўкай па дрэве, змазанай алівай, каб унікнуць заядання) і вялікі выбар аксесуараў дазваляюць манціраваць андулін на дахах любой складанасці. Важна: калі ёсць неабходнасць згінаць ліст у падоўжным напрамку, майстраваць дах трэба толькі пры дадатнай тэмпературы.

 

  • Ці абавязкова прыбіваць ліст “Андулін” дваццаццю цвікамі?


Так, абавязкова. Па-першае, такі мантаж з’яўляецца гарантыйнай вымогай. Па-другое, ён непасрэдна ўплывае на надзейнасць і даўгавечнасць вашага даху: на працягу ўсяго тэрміну яго службы могуць надарыцца ўраганныя вятры (досвед апошняга часу паказаў, што ад стыхійных бедстваў не застрахаваны ніводзін рэгіён) — напрыклад, у 1998 годзе ў Маскоўскай вобласці стыхія зрывала лісты, прыбітыя 6-7 цвікамі. Дахі ж тых, хто ажыццявіў мантаж згодна з вымогамі інструкцыі, засталіся цэлымі і непашкоджанымі.

 

  • Ці выцвітае андулін?


Практыка паказала, што, як і любы матэрыял, бітумныя лісты “Андулін” выцвітаюць — паступова і раўнамерна.

 

  • Ці праўда, што пры малых вуглах нахілу даху з андулінавага крыцця (у адрозненне ад металадахоўкі) снег не скочваецца, а збіраецца на даху?


Так, збіраецца. Але пры правільна змайстраваных латах і выкананні патрабаванняў да мантажу лістоў андулін здольны вытрымліваць снегавую нагрузку да 960 кг/м2. Звяртаем Вашу ўвагу: счышчаць снег з даху не трэба. Па-першае, у гэтым няма неабходнасці, а па-другое, гэтая працэдура можа пашкодзіць лістам.

 

  • Наколькі ўстойлівы дах з андуліну да ўздзеяння буйнога граду?


Дах з андуліну ўстойлівы да ўздзеяння граду. Аднак выключэнні ўсё ж здараюцца, бо тут набываюць вагу такія чыннікі, як сіла ветру, нахіл даху, велічыня градзін і да т. п. Справа ў тым, што градзіны вялікага памеру ляцяць з вельмі вялікай вышыні і па меры набліжэння да зямлі сіла іх удару шматразова ўзрастае. Такі град прыносіць пэўныя праблемы ўладальнікам дамоў, накрытых не толькі андулінам, але і іншымі матэрыяламі. Але нават калі Вы сутыкняцеся з пашкоджаннем, дык замяніць адзін-два лісты андуліну будзе няцяжка, а вось замена, напрыклад, бляхі дасца Вам у знакі.

 

  • Дах дома накрыты лістамі “Андулін”. Цяпер настаў час выводзіць комін ад печы. Як гэта лепш зрабіць, калі комін круглы? Печ — тытан (воданагравальнік).


Калі комін цагляны, а значыць — не вельмі гарачы, прымыканне можна зладзіць пры дапамозе самаклейнай бітумнай стужкі “Андулін”. Калі ж комін металічны, а значыць — гарачы, ён не павінен кантактаваць з лістом “Андулін”. Паміж ім і дахам мусіць быць, напрыклад, азбеставая пракладка, а прымыканне можна зрабіць з металу.

 

  • Якая ступень пажарнай бяспекі лістоў “Андулін”?


Андулін — бітумны матэрыял, і таму, як і ўсе бітумныя матэрыялы, ён здольны гарэць. Ён адносіцца да 4-га класа гаручасці, што ў адпаведнасці з будаўнічымі нормамі і правіламі дазваляе накрываць ім шмат якія будынкі і канструкцыі. Што да яго бяспекі, дык выпадковае загаранне, напрыклад ад кінутага недапалка, практычна выключана. Каб андулін пачаў гарэць, неабходна адкрытае і магутнае полымя. Гэта азначае, што, калі загаранне адбылося ў доме і агонь дабраўся да даху, лісты таксама згараць. Але ж тое самае датычыць і любых іншых матэрыялаў: ці гэта метал, натуральная дахоўка або шыфер — усе яны так ці інакш пацерпяць ад пажару. Выпадкаў жа, калі пажар пачынаўся менавіта з даху, у нашай практыцы не было.

 

  • Чым адрозніваюцца адзін ад аднаго лісты вытворчасці Францыі, Бельгіі, Польшчы і Расіі?


Незалежна ад краіны паходжання, матэрыял вырабляецца паводле адных і тых самых стандартаў (склад, памер, форма, колер). Значыцца, і колеравая гама адзіная для ўсіх заводаў-вытворцаў “Андулін”. Тым не менш, у залежнасці ад партыі і завода-вытворцы матэрыял можа мець ледзь-ледзь адрознае адценне.

 

  • Успучыліся лісты “Андулін”. Чаму? Ці можна вярнуць ім першапачатковую форму?


Хутчэй за ўсё, прычына ў няправільным мантажы: ліст паклалі няроўна, прыбілі некалькі цвікоў, убачылі, што ліст няроўна ляжыць, і пачалі яго расцягваць, нібыта кавальскі мех. Не выключана таксама, што прычынай было невыкананне пункта інструкцыі аб стыкоўцы трох вуглоў (няшахматны парадак укладкі лістоў).
Вярнуць лісту ранейшую форму досыць складана.

 

  • Ці праўда, што лісты андуліну ў зімовы перыяд вельмі ломкія?


Згодна з інструкцыяй мантажу, лісты “Андулін” сапраўды не варта манціраваць пры адмоўнай тэмпературы. Максімальна дапушчальнай з’яўляецца тэмпература -5 °C, аднак у такіх умовах мантаж варта ажыццяўляць вельмі асцярожна. Але ж калі гаворка ідзе не пра мантаж, а пра эксплуатацыю, дык маразы матэрыялу “Андулін” не страшныя, бо ён можа вытрымліваць тэмпературу да -60 градусаў. Калі вы не плануеце хадзіць па даху ўзімку, ломкасць лістоў вам не перашкодзіць.

 

  • Ці праўда, што зялёны матэрыял “Андулін” хутчэй выцвітае ў параўнанні з іншымі колерамі?


У самым пачатку эксплуатацыі зялёны ліст “Андулін” сапраўды часткова траціць насычанасць афарбоўкі, што можна заўважыць па вадзе, якая сцякае з даху падчас дажджу. Але потым колер стабілізуецца і зберагаецца. Паводле слоў тэхнічных спецыялістаў заводаў “Андулін”, тлумачэнне гэтага феномену наступнае: “Прырода зялёнага пігменту такая, што спачатку ліст выглядае ярчэйшым, і толькі праз нейкі час ён пачынае выглядаць так, як было задумана”.

 

  • Пасля таго як мы накрылі дах дома лістамі “Андулін”, намі было заўважана, што некаторыя лісты прыметна адрозніваюцца сваім тонам, дзеля чаго дах выглядае нібыта ў латках. Чаму?


Такое здараецца, калі на адзін дах укладзены лісты з розных партый ці вырабленыя на розных заводах “Андулін”. Мы звычайна рэкамендуем сваім дылерам не прадаваць лісты з розных партый. Важным з’яўляецца і слушны першапачатковы разлік колькасці лістоў на дах: у гэтым выпадку Вам не давядзецца пазней дакупляць лісты, што істотна зменшыць імавернасць атрымаць лісты з іншым адценнем.

 

  • Як разлічыць неабходную для крыцця даху колькасць лістоў?


Як правіла, нашы дылеры самі вылічваюць неабходную канчатковую колькасць лістоў для Вашага даху, і гэта бясплатна. Але папярэдне Вы можаце зрабіць гэта самастойна з разліку карыснай плошчы аднаго ліста 1,6 м2 (стандартны памер ліста 1,9 м2 мінус велічыня напускаў).

 

  • Ці заўсёды трэба, як сказана ў інструкцыі, класці цотны рад з палавіны ліста? Ці нельга класці лісты “Андулін” гэтаксама як шыфер?


Андулін неабходна ўкладаць у строгай адпаведнасці з інструкцыяй. Гэта не толькі рэкамендацыі, гэта — гарантыйныя патрабаванні. Апрача таго, невыкананне інструкцый можа прывесці да таго, што з прычыны стыкоўкі ўсіх чатырох лістоў у адным пункце яны пачынаюць успучвацца і ісці хвалямі з краёў.

 

  • Ці можна скарыстаць лісты “Андулін” у якасці матэрыялу для будаўніцтва агароджы?


Можна.
У якасці прыкладу прапануем Вам наступнае фота:

  • Ці можна выкарыстоўваць лісты “Андулін” замест сайдынгу?


Можна.
 

  • Ці ўсюды кошт матэрыялаў “Андулін” аднолькавы?


Адпускная цана на матэрыялы “Андулін” ва ўсіх нашых дылераў аднолькавая, але яна можа нязначна адрознівацца ў залежнасці ад перадпрадажных паслуг і сэрвісу, якія надаюцца дадаткова.